Тадэвуш Гавін | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, ваенны |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1951 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Тадэвуш Гавін (нар. 3 ліпеня 1951, Ласосна каля Гродна) — публіцыст і польскі грамадскі дзеяч на Беларусі, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Саюза палякаў на Беларусі (1990—2000). Цяперака ганаровы старшыня СПБ і дзеяч дэмакратычнай апазіцыі на Беларусі.
Біяграфія
У 1972 скончыў Вышэйшую школу войскаў сувязі ў Арле. Праз дзесяць год — выпускнік Вайсковай акадэміі сувязі ў Ленінградзе. Першапачаткова служыў у пагранічных войсках на Далёкім Усходзе, з 1987 па 1991 выконваў абавязкі начальніка аддзела сувязі савецкай пагранічнай часткі ў Гродне. Выйшаў у адстаўку ў званні падпалкоўнікa.
На працягу 1988—1990 быў старшынёй Польскага культурна-асветніцкага таварыства імя Адама Міцкевіча. З 1990 па 2000 гг. — кіраўнік Саюза палякаў на Беларусі. У пачатку 90-х гадаў XX стагоддзя быў саветнікам па справах нацыянальнасцей Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе падтрымаў дэмакратычную апазіцыю і разам з яе прадстаўнікамі падпісаў Хартыю 97, ў якой былі сфармуляваны ідэі вольнай і дэмакратычнай Беларусі. Арганізаваў пратэсты ў Гродне і ў Мінску супраць ліквідацыі ў беларускіх школах класаў з польскай мовай навучання (1999), а потым супраць іншых парушэнняў асноў дэмакратыі ў краіне, за што шматразова арыштоўваўся і атрымоўваў штрафы.
У 1995 удзельнічаў у выбарах у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XIII склікання ад выбарчай акругі нумар 127 у Гродне. У трох турах атрымаў найбольшую колькасць галасоў, аднак зняў сваю кандыдатуру ў канцы барацьбы.[2].
Публікацыі
- «Zwycięstwa i porażki. Odrodzenie polskości na Białorusi w latach 1987—2000»
- «Związek Polaków na Białorusi. Historia niszczenia niezależności. 1988—2005»
- «Związek Polaków na Białorusi. 1988—2005. Historia działalności»
Зноскі
- ↑ Polish Science Праверана 31 ліпеня 2022.
- ↑ Głos znad Niemna, nr 49-50/1995, 4-10 снежня 1995