Тадэа Гадзі | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Taddeo Gaddi |
Дата нараджэння | 1300[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1366[2] |
Месца смерці | |
Бацька | Гада Гадзі[d] |
Дзеці | Аньёла Гадзі[d], Niccolò Gaddi[d] і Giovanni Gaddi[d] |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар |
Уплыў | Джота дзі Бандонэ[4] і Гада Гадзі[d] |
Уплыў на | Антоніа Венецыяна |
![]() |
![](../I/Gaddi_Taddeo_Announcement.jpg.webp)
Тадэа Гадзі (італ. Taddeo Gaddi; 1290, Фларэнцыя — 1366, там жа) — італьянскі мастак і бацька мастакоў Джавані, Аньёла і Нікола Гадзі.
Тадэа Гадзі вучыўся ў свайго бацькі, мастака Гадо Гадзі, пазней працаваў у Джота ды Бандонэ, а прыблізна з 1330 стаў самастойным мастаком ў Фларэнцыі. У 1347 згадваецца на чале спісу лепшых мастакоў Фларэнцыі. Гадзі перасягнуў свайго настаўніка па жвавасці малюнкаў, але не па вытанчанасці каларыту. Яго малюнкі часта таропкія і няправільныя. Яго галоўны твор — «Жыціе Мадоны» у капэле Баранчэлі ў фларэнційскай базіліцы Санта-Крочэ. Акрамя яго заслугоўваюць згадкі трыпціх «Мадонна на троне» (Берлін), «Вечар» у Санта-Крочэ, «Мадонна са святымі» ў царкве Санта-Трыніта ў Фларэнцыі, трыпціх «Мадонна са святымі» 1366 (Неапаль), фрэскі са сцэнамі з жыцця св. Францыска ў царкве Сан-Франчэска ў Пізе 1342 г. Магчыма, Гадзі выконваў і архітэктурныя працы.
Мастаком стаў і сын Тадэа Гадзі — Аньёла Гадзі.
Зноскі
- ↑ Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ http://www.nga.gov/content/ngaweb/Collection/artist-info.1327.html
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тадэа Гадзі