Горад
![]()
Таджура на карце Джыбуці ![]() ![]() | ||||||||||||||
Таджура (фр.: Tadjoura; афар.: Tagórri; араб. تجورة) — горад у Джыбуці.
Адзін з найбуйнейшых гарадоў Джыбуці. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Таджурах.
Гісторыя
![](../I/Tagore.jpg.webp)
Горад Таджура з'яўляецца найстарэйшым горадам у Джыбуці і адным з найстарэйшых на ўсходнім узбярэжжы Афрыкі. Назва горада (на афарскай — Tagórri) этымалагічна паходзіць ад слова tágar (tágor, tógor), што на мове афар — «бурдзюк для вады з казлінай шкуры», у асобным значэнні: «перапоўнены вадой».
Горад узнік прыкладна ў XII стагоддзі. З'яўляўся рэзідэнцыяй афарскіх султанаў. Працяглы перыяд горад з'яўляўся цэнтрам рабагандлю ў рэгіёне. У другой палове XIX стагоддзя патрапіў пад французскі кантроль. 21 верасня 1884 года султанат Таджура быў абвешчаны пратэктаратам Францыі з падпарадкаваннем французскаму губернатару Абока.
Зручнае размяшчэнне горада на беразе заліва зрабіла яго важным гандлёвым портам на шляху ў Эфіопію. Доўгі час асноўнымі таварамі, якія праходзілі праз порт, былі рабыні і слановая косць. Таксама гандлявалі пшаніцай, мёдам, золатам, сенечны і іншымі таварамі.
Дэкрэтам французскага ўрада ад 26 кастрычніка 1889 года гандаль рабынямі быў афіцыйна забаронены. Значэнне Таджуры зменшылася пасля пабудовы напачатку XX стагоддзя Франка-эфіопскай чыгункі, якая злучыла порт у горадзе Джыбуці з Адыс-Абебай. У 2000 годзе порт Таджуры быў істотна мадэрнізаваны.
Таджура з'яўляецца папулярным турыстычным месцам. Для яго характэрны беласценныя хаты (заслужыў эпітэт «Белы горад» — фр.: La ville blanche) і пясчаныя пляжы з маляўнічымі наваколлямі. Злучаны з Джыбуці паромнай пераправай, маецца аэрапорт.