Тагальская мова | |
---|---|
| |
Саманазва | Tagalog [tɐˈga:log] |
Краіны | Філіпіны |
Рэгіёны | Лусон |
Афіцыйны статус | Філіпіны |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Komisyon sa Wikang Filipino |
Агульная колькасць носьбітаў | 49 млн.[1][2] |
Рэйтынг | 24 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Аўстранезійская сям'я
|
|
Пісьменнасць | лацініца, раней байбаін |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | таг 636 |
ISO 639-1 | tl |
ISO 639-2 | tgl |
ISO 639-3 | tgl |
WALS | tag |
Ethnologue | tgl |
Linguasphere | 31-CKA-a |
ABS ASCL | 6511 |
IETF | tl |
Glottolog | taga1269 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Тагальская мова (саманазва тагалаг - Tagalog [tɐˈɡaːloɡ]) — адна з асноўных моў Рэспублікі Філіпіны. Адносіцца да буйнейшых філіпінскіх моў па колькасці носьбітаў. Належыць да філіпінскай зоны аўстранезійскай сям'і моў. Першым даступным у Еўропе дакументам аб тагальскай мове з'яўляюцца запісы італьянца Антоніа Пігафеты.
Тагальская мова, як і яе стандартызаваны варыянт філіпіна, — дзяржаўная мова Рэспублікі Філіпіны. З'яўляецца вядучай мовай дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі на Філіпінах. Гэта таксама галоўная мова выкладання ў агульнаадукацыйнай сістэме краіны. Статус мовы афіцыйных дакументаў яна ў цяперашні час дзеліць з англійскай мовай, да 1987 г. таксама і з іспанскай мовай. Тагалог з'яўляецца мовай шырокіх зносін, або лінгва-франка, на ўсім Філіпінскім архіпелагу, а таксама ў філіпінскіх абшчынах за мяжой. Аднак, хоць у названых сферах тагальская мова адыгрывае вядучую ролю, у сферах дзяржаўнага кіравання і бізнесу перавага аддаецца англійскай мове, нават пры абмежаваным валоданні ёй.
Зноскі
- ↑ Philippine Census, 2000. Table 11. Household Population by Ethnicity, Sex and Region: 2000
- ↑ Філіпінскія мовы (англ.) у праекце Ethnologue: Languages of the World.