Таборынскі нацыянальны беларускі раён | |
---|---|
Краіна | СССР |
Уваходзіць у | Уральская вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | с. Таборы |
Дата ўтварэння | 1932 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, руская |
Насельніцтва | беларусы — 70 % |
Плошча | 11 367,07 км² |
Таборынскі нацыянальны беларускі раён — аўтаномная адміністрацыйная адзінка, якая існавала ў складзе РСФСР у перыяд 1932—1938 гадоў.
Гісторыя
З пачаткам правядзення Сталыпінскай аграрнай рэформы на тэрыторыю будучага раёну пачалі з’язжацца сяляне з розных губерняў, у тым ліку і беларускіх.
Беларусы актыўна парасяляліся на новыя землі да 1924 года і засноўвалі тут вёскі, у асноўным каля малых рэк. Акрамя беларусаў новыя вёскі засноўвалі чалдоны, украінцы, палякі, чувашы і іншыя.
У 1923 годзе ўтвораны Таборынскі раён. Свярдлоўскі абком компартыі ў 1932 годзе вырашыў надаць раёну статус нацыянальнага, прычынамі таго паслужыла наяўнасць 65-70 % беларускага насельніцтва ад агульнага ліку [1].
У 1933 годзе пачалася актыўная беларусізацыя на ўсіх узроўнях: сельсаветах, судах, міліцыі і ўстановах культуры. Справаводства і адукацыя пачалі актыўна пераводзіць на беларускую мову. У райцэнтры Таборы была адкрыта школа беларускай мовы для служачых, наведванне якой было абавязковым. Настаўнікаў агульнаадукацыйных школ накіроўвалі ў Беларусь на васьмімесячныя курсы, каб цалкам перавесці школьную адукацыю на беларускую мову. У вёсках Азёркі, Дабрына, Носава, Пальміна арганізаваны курсы беларускай мовы і савецкага кааператыўнага будаўніцтва.
Для падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў у райцэнтру быў адкрыты беларускі педагагічны тэхнікум.
У сярэдзіне 1930-х гадоў змяненне дзяржаўнай палітыкі адносна мясцоваму нацыяналізму і пачатак массавых палітычных рэпрэсій часова спынілі ідэю нацыянальнага раёна. Унутранная прычына спынення ідэі — малая самасвядомасць мясцовага беларускага насельніцтва і пасіўная рэакцыя на спробы беларусізацыі. Падчас палітычных рэпрэсій частка высланых беларусаў трапляла у Таборынскі раён.
У канцы 1930-х гадоў раён быў пазбаўлены нацыянальнага статусу.
Праблемы самасвядомасці
Шэрах этнографаў прыводзіць прыклады, калі чалавек мае ўсе рысы беларускага этнасу, але адносіць сябе да рускіх.
Нашчадкі Сталыпінскіх перасяленцаў звалі сябе «самаходы», а раскулачаныя спецперасяленцы з гэтых жа месцаў лічылі сябе беларусамі. Пры гэтым у тых і іншых не было якія-небудзь прыкметных культурных адрозненняў...; тая ж гаворка, тыя ж звычаі Канстанцін Іванавіч Грахоўскі (1929 г.н.) — раскулачаны і сасланы з Беларусі |
Акрамя таго, стварэнне калгасаў і саўгасаў, ліквідацыя хутароў і ўзбуйненне вёсак спрыялі асіміляцыі беларусаў. Другая сусветная вайна і мадэрнізацыя пасляваеннага грамадства таксама моцна паўплывалі на асіміляцыю, але шматлікія элементы беларускай культуры захаваліся ў латэнтнай форме.
Найбольш адсутнасць самасвядомасці адлюстравалася ў канцы 1950-х — 1960-х, пры атрыманні пашпартоў, бо ў гэты час значная большаць перасяленцаў і іх нашчадкаў пазначалі сябе як рускіх.
У 1996 годзе ў Расійскай Федэрацыі прыняты закон «Аб нацыянальнай культурнай аўтаноміі», які пачаў спрыяць адраджэнню нацыянальнай самасвядомасці, праз стварэння розных аб’яднанняў беларусаў. Аднак самасвядомасць хутчэй захавалася ў больш познік перасяленцаў, трудавых мігрантаў 1960 — 1990-х гг. аб чым ускосна сведчыць перапіс насельніцтва 2010 года, дзе бачна, што беларусаў больш у гарадах чым у сельскай мясцовасці.
Літаратура
- Федоров Р. Ю., Богордаева А. А. Прошлое и настоящее Таборинского белорусского национального района // Актуальные проблемы гуманитарных и естественных наук. — 2013. — № 10-1.
- Федоров Роман Юрьевич Трансформации этнического самосознания у потомков белорусских крестьян-переселенцев Сибири и Дальнего Востока // Вестник Томского государственного университета. — 2017. — № 423.
- Фёдоров Роман Юрьевич, Богордаева Аксана Александровна Крестьянские переселения белорусов в азиатскую Россию: география и мифы идентичности // Ойкумена. Регионоведческие исследования. — 2014. — № 3 (30).
- Белорусский компонент в социокультурном пространстве Сибири // Вестник Омского университета. Серия «Исторические науки». — 2016. — № 3.
- Тарас Денис Анатольевич Белорусская диаспора в России в историографии Республики Беларусь // Постсоветские исследования. — 2018. — № 4. — DOI:10.24411/2618-7426-2018-00049
- Багашев Анатолий Николаевич, Федоров Роман Юрьевич Историко-этнографические аспекты жизни белорусских крестьян-переселенцев на Дальнем Востоке // Вестник археологии, антропологии и этнографии. — 2014. — № 2 (25).
- Жигунова М.А. Белорусский компонент в социокультурном пространстве Сибири // Вестник Омского университета. Серия «Исторические науки». — 2016. — № 3.
- Багашев Анатолий Николаевич, Федоров Роман Юрьевич Принципы расселения и этнокультурные процессы в среде белорусских переселенцев Урала и Западной Сибири // Вестник археологии, антропологии и этнографии. — 2010. — № 2.
- Крючек Петр Степанович Участие белорусов в формировании этнического пространства Сибири во второй половине ХIХ - первой трети хх в // Труды БГТУ. Серия 6: История, философия. — 2018. — № 2 (215).
Зноскі
- ↑ Жданович Е.Н. Таборы: из века в век. — 2013. — С. 343.