Тааві Рыйвас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Taavi Rõivas | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрус Ансіп | ||||||
Пераемнік | Юры Ратас | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Marko Torm[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Hanno Pevkur[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 верасня 1979[1][2] (44 гады) |
||||||
Жонка | Луіза Вярк[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, эканаміст | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тааві Рыйвас (эст.: Taavi Rõivas; 26 верасня 1979, Талін, СССР) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр Эстоніі з 26 сакавіка 2014 года[3]. З’яўляецца адным з самых маладых кіраўнікоў глаў дзяржаў і ўрадаў у свеце.
Кар’ера
Тааві Рыйвас нарадзіўся ў Таліне ў 1979 годзе, там ён вучыўся ў школе. Скончыў Тартускі ўніверсітэт. З юных гадоў ён з’яўляўся членам Партыі Рэформаў.
Са снежня 2012 года ён займае пасаду міністра сацыяльных спраў. Да гэтага, у перыяд 2011—2012 гадоў ён быў старшынёй парламенцкай камісіі па справах ЕС. Ён таксама працаваў старшынёй фінансавай камісіі Рыйгікогу і саветнікам прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа па пытаннях сацыяльнай і сямейнай палітыкі. У 2004—2005 гадах ён займаў пасаду старэйшыны талінскага раёна Хааберсты, перад гэтым быў саветнікам і кіраўніком бюро міністра народанасельніцтва.
У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны Андрус Ансіп заявіў, што ён вырашыў застацца толькі кіраўніком партыі і пакінуць пасаду главы ўрада. Па яго рэкамендацыі прэзідэнт краіны Тоамас Хендрык Ільвес 15 сакавіка назваў кандыдатам у прэм’ер-міністры краіны Тааві Рыйваса[4]. Прысягу новы ўрад прынёс 26 сакавіка[5].
Асабістае
Тааві Рыйвас жыве ў грамадзянскім шлюбе з поп-спявачкай Луізай Вярк, у іх ёсць дачка Мійна Рыхана 2009 года нараджэння[6][7]. Акрамя эстонскай мовы ведае англійскую, рускую і фінскую[8].
Зноскі
- ↑ Taavi Rõivas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Taavi Roivas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Андрус Ансіп вызваліў свой кабінет для Тааві Рыйваса. Архівавана 28 сакавіка 2014.
- ↑ Новы склад урада Тааві Рыйваса стане вядомы да аўторку. Архівавана 28 сакавіка 2014.
- ↑ Новая кааліцыя дала прысягу, прэзідэнт Ільвес абвясціў склад урада.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2014. Праверана 10 красавіка 2015.
- ↑ Тэма дня: Прэм'ер-міністр Тааві Рыйвас абяцаў жаніцца(недаступная спасылка). Столица. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015. Праверана 2015-2-22.
- ↑ Рыйвас, Таави . ТАСС. Праверана 2015-2-22.
- ↑ Viron tuleva pääministeri Taavi Rõivas, 34: Emme saa Suomea kiinni elintasossa. Архівавана 23 сакавіка 2014.