ТГМ4 | |
---|---|
![]() ![]() ТГМ4-3157 со стороны малого капота (вверху); | |
Вытворчасць | |
Краіна пабудовы |
![]() |
Завод | Людзінаўскі |
Гады пабудовы | 1971-1989 |
Агулам пабудавана | более 6500 |
Тэхнічныя даныя | |
Род службы | Манеўровы |
Восевая формула | 20-20 |
Поўная службовая вага | 80 т / 68 т |
Нагрузка ад рухальных восяў на рэйкі | 20 т / 17 т |
Дыяметр колаў | 1050 мм |
Шырыня каляіны | 1520 мм |
Магутнасць рухавіка | 750 к.с. |
Тып перадачы |
![]() |
Сіла цягі працяглага рэжыму |
23 т (манеўр. рэж.) |
Канструкцыйная скорасць | 55 км/ч |
Эксплуатацыя | |
|
ТГМ4 (цеплавоз з гідрамеханічнай перадачай, манеўровы, тып 4)— чатырохвосны цеплавоз з гідрамеханічнай перадачай, сканструяваны на Людзінаўскім цеплавозабудоўчым заводзе на базе цеплавозаў ТГМ3 і ТГМ6А.
ТГМ4, па сутнасці, з'яўляецца працягам ТГМ3, але з новым дызелем наўзамен не зусім удалага М753. На цеплавозе усталяваны чатырохтактны шасціцыліндравы дызель 211Д-1, 211Д-2 або 211Д-3 (тып 6ЧН 21/21 згодна з ДАСТ) з наддувом і непасрэдным упырскам паліва. Пры 1400 аб/мін дызель развівае магутнасць 750 к. с. На цеплавозе ТГМ4 усталяваны баласт вагой 15 тон.
Першы даследчы ўзор цеплавоза ТГМ4 быў выраблены ў 1973 годзе. Усяго пабудавана 2659 секцый.
Мадыфікацыі
ТГМ4А
Адрозніваецца ад ТГМ4 тым, што на ім выкладзены баласт толькі 3 тоны, пры гэтым счэпная вага складала 68 тон, замест 80 тон у асноўнага варыянту цеплавоза.
А таксама мадыфікацыі ТГМ4 і ТГМ4А маюць розныя восевыя рэдуктары.
Першы даследчы ўзор цеплавоза ТГМ4А быў выраблены ў 1971 годзе. Усяго пабудавана 2918 машын. У 1989 годзе пачаў вырабляцца пад серыяй ТГМ4Л, дзе "Л" - значыць, лёгкі.
ТГМ4А і ТГМ4 абсталяваны гідраперадачамі маркі УГП750/202ПР2, якія прыводзяць у рух лакаматыў, пры гэтым можа забяспечвацца максімальная хуткасць:
на манеўровых рэжымах - 27 км/ч;
на цягніковых - 55 км/ч.
- ТГМ4А-2458 з цягніком
- ТГМ4А-1729, выгляд збоку
ТГМ4Б
Глыбока мадэрнізаваны цеплавоз, створаны на базе ТГМ4 і уніфікаваны з ТГМ6Д. Усталяваны іншы дызель: 211Д3М (814 л. с.), пры гэтым канструкцыйная хуткасць павялічылася з 55 км/ч да 65 км/ч. Частка лакаматываў пастаўлялася з кабінай аналагічнай ТГМ6Д, а частка мела кабіны аналагічныя ТГМ4А (прыкладна да 300-х нумароў, за выключэннем нумароў 0001 і 0002). Пабудавана як мінімум 1083 секцыі (па стане на чэрвень 2017 года) і выпуск гэтых цеплавозаў працягваецца. З 984-га нумара выпускаецца на бяссківічных калясках.
- ТГМ4Б-1038
- ТГМ4Б-0984 з грузавым цягніком
ТГМ4БЛ
![]() | |
---|---|
Выявы ў Яндэкс.Фотках | |
![]() |
https://fotki.yandex.ru/next/users/krovati-v-spb/album/542399/view/1677983 |
![]() |
https://fotki.yandex.ru/next/users/krovati-v-spb/album/542399/view/1677982 |
Цеплавоз ТГМ4Б з паменшанай да 68 тон счэпнай масай. У невялікіх колькасцях вырабляўся (і па апошніх дадзеных вырабляецца ў цяперашні час разавымі асобнікамі) на экспарт. У пачатку 1990-х гадоў восем цеплавозаў ТГМ4БЛ былі выраблены ў трапічным выкананні для экспарту на Кубу, але так і не былі адпраўленыя заказчыку. Пазней яны былі пераробленыя для выкарыстання ў кліматычных умовах сярэдніх шырот і прададзеныя некаторым прамысловым прадпрыемствам СНД, але чаму-то пакінутыя з кубінскай серыяй 37.
ТГМ4БУГМК
Цеплавоз ТГМ4БУГМК з'яўляецца вынікам глыбокай мадэрнізацыі раней выпушчаных цеплавозаў серыі ТГМ4 розных індэксаў. Мадэрнізацыя праводзіцца Шадрынскім аўтаагрэгатным заводам па праекце кампаніі Woodward-MEGA. У ходзе мадэрнізацыі ўсе размешчаныя на галоўнай раме вузлы і агрэгаты, у тым ліку кабіна і элементы кузава, дэмантуюцца і замяняюцца на новыя. У канструкцыю экіпажнай часткі якіх-небудзь змяненняў не ўносіцца. Канструкцыя калясак не змяняецца, вырабляецца толькі іх рамонт, уключаючы аднаўленне колавых пар, гідраперадачы, аўтасчэпак, паглынальных апаратаў і г. д.
- ТГМ4БУГМК-0957, выгляд з боку малога капота і кабіны
- ТГМ4БУГМК-0659 падчас зборкі, выгляд з боку вялікага капота
Спасылкі
- tgm4.org Архівавана 21 кастрычніка 2017. - Сайт аб лакаматывах.
- Фатаграфіі і база прыпіскі ТГМ4, ТГМ4А і ТГМ4Б на сайце «TrainPix»
- Фатаграфіі ТГМ4 на сайце «Паравоз ІС»
- Фатаграфіі ТГМ4 на сайце «Train Photo»