Сяргей Іосіфавіч Пеўны | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 2010 (81 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Узнагароды |
Сяргей Іосіфавіч Пеўны (26 чэрвеня 1928, с. Агульці, Валкыўскі раён, Харкаўская вобласць, УССР — 9 студзеня 2010) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларускай ССР (1989), саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры (2000).
Біяграфія
Скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1953—1955 гадах працаваў архітэктарам Севастопальскай архітэктурна-праектнай канторы «Гарпраект»; у 1955—1957 гадах інжынерам «Ваенмарпраекта-30»; у 1957—1958 гадах інжынерам праектнага аддзела Усесаюзнага НДІ вогнеўпораў у Харкаве; у 1958—1962 гадах старэйшым інжынерам у праектным інстытуце «Дзіпракокс». З 1962 па 2001 працаваў у інстытуце «Гомельграмадзянпраект» на пасадзе галоўнага архітэктара. У 2001 годзе выйшаў на пенсію[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года[2].
Памёр 9 студзеня 2010 года[1].
Творчасць
За час працы ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект» Пеўным запраектавана больш як 100 будынкаў і збудаванняў, рэалізавана звыш 90 праектаў. Сярод іх — галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны па вул. Савецкай, 104; навучальна-лабараторны корпус фізічнага факультэта ГДУ; вылічальны цэнтр абласных меліярацыйных арганізацый «Палессевадбуда» па вул. Савецкай, 126 (1981); міжгаліновы цэнтр навукова-тэхнічнай інфармацыі па пр. Леніна, 2; шырокафарматны кінатэатр імя М. І. Калініна (рэканструкцыя) па вул. Камунараў, 4 (1963—1975); адміністрацыйны будынак свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» па вул. Федзюнінскага, 17; праектны інстытут «Дзіпражыўмаш» па пр. Леніна, 10; галоўны корпус Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога па пр. Кастрычніка, 48 (1973)[1]; будынак Дзіпрасельмаша (1974), комплексы інтэрнатаў па вул. Савецкай (1973, 1977), 5-, 12-павярховыя дамы па прасп. Леніна (1980)[2], будынак Прыёрбанка па вул. Чырвонаармейскай, 3а[1].
- Адміністрацыйны будынак свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» па вул. Федзюнінскага, 17
- Будынак Дзіпражыўмаша па пр. Леніна, 10
- Галоўны корпус Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога па пр. Кастрычніка, 48
Узнагароды
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР (1989), саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры (2000). За 39 гадоў працы 38 разоў заахвочваўся падзякамі, Ганаровымі граматамі, дыпломамі. Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), «За працоўнае адрозненне» (1975), «Ветэран працы» (1985); Ганаровымі граматамі Дзяржбуда БССР (1978), Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995), Саюза архітэктараў БССР (1975, 1985), Беларускай акадэміі архітэктуры (2003).
Памяць
30 красавіка 2012 года на будынку інстытута «Гомельграмадзянпраект» па вул. Ірынінскай, 6 устаноўлена ў яго гонар ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 В Гомеле открыта мемориальная доска С. И. Певному
- 1 2 Певный Сергей Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
- Певный Сергей Иосифович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Певный Сергей Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 439. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).