Пускавая ўстаноўка 5П85СМ2-01 са складу ЗРС С-400.

С-400 «Трыумф» (індэкс ГРАУ — 40Р6, па кадыфікацыі МА ЗША і НАТА — SA-21 Growler, літаральна «Буркун»[1]) — расійскі зенітны ракетны комплекс (ЗРК), зенітная ракетная сістэма вялікай і сярэдняй далёкасці. С-400 прызначана для знішчэння ўсіх сучасных і перспектыўных сродкаў паветрана-касмічнага нападу (у тым ліку гіпергукавых[2]).

Прынята на ўзбраенне 28 красавіка 2007 года[3]. На 2021 год «у паветрана-касмічных сілах больш за 70% зенітных ракетных палкоў пераўзброеныя на сістэмы С-400. На чарзе пастаўка ў войскі комплексу С-500, выпрабаванні якога ўжо паспяхова завяршаюцца».[4]

«Трыумф» — найменне экспартнай версіі. Рынкавая цана аднаго дывізіёна зенітнага ракетнага комплексу С-400 каля 500 млн дол., або больш за 52 млрд руб.

Зноскі

  1. Небесный «зонтик»: как охраняется небо Москвы. ТАСС (10 красавіка 2016). Праверана 24 студзеня 2017.
  2. С помощью С-400 были поражены гиперзвуковые мишени // Star (Турция) в переводе ИноСМИ.ру, 1.04.2020
  3. «Триумф» для президента // Пресс-релиз ГСКБ Концерна ПВО «Алмаз-Антей», Газета «Стрела» № 05(76), май 2009 Архіўная копія ад 31 сакавіка 2016 на Wayback Machine
  4. Путин объявил об успешном испытании С-500 // 25.05.2021
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.