Сям'я правадыра сіў, 1911 г.

Сіў — група карэнных народаў Паўночнай Амерыкі, якія размаўляюць на мовах сіў. У мінулым розныя групы сіў карысталіся асобнымі саманазвамі. У нашы дні шырока выкарыстоўваецца агульная саманазва Očhéthi Šakówiŋ (па назве ваеннай канфедэрацыі "Рада сямі агнёў")[1]. Назва сіў паходзіць ад слова Nadowessi (літаральна: "маленькія змеі") з мовы аджыбвэ. Французскія каланісты запісвалі яго ў множным ліку як Nadowessioux, а у якасці скарачэння выкарыстоўвалі Sioux /ˈsuː/[2].

Паходжанне

Паводле міфалогіі лакота, Вялікі Дух стварыў сіў з аргеліту[3]. У Мінесоце знаходзіцца нацыянальны парк, у якім захоўваюцца аргелітавыя камяні, якія сіў шанавалі ў XVIII ст.[4] Генетычныя даследаванні выявілі, што сіў — нашчадкі найстаражытнейшых перасяленцаў у Новы Свет, маюць агульнае паходжанне з іншымі індзейцамі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі[5][6].

Мяркуецца, што да канца 1 тысячагоддзя н. э. продкі сіў насялялі паўднёвы ўсход Паўночнай Амерыкі, былі блізкімі да прадстаўнікоў Місісіпскай культуры. Змены клімату дазволілі ім перасяліцца ў лясную зону на паўднёвы захад ад Вялікіх азёр[7], дзе яны займаліся пешым паляваннем. У канцы XVII ст. яны ўсталявалі гандлёвыя кантакты з французскімі каланістамі. Пад ціскам аджыбвэ і для развіцця гандлю перасяліліся ў верхнюю плыню Місуры, дзе асвоілі конегадоўлю і коннае паляванне на бізонаў. У першай палове XIX ст. насялялі шырокія прасторы Вялікіх раўнін.

Класіфікацыя

Сталыя перасяленні продкаў сіў спрыялі ўзнікненню тэрытарыяльных груп, якія не заўсёды супадалі з родавым падзелам. Тыя ў сваю чаргу склалі ваенна-палітычную канфедэрацыю Рада сямі агнёў Očhéthi Šakówiŋ. У пісьмовы перыяд гісторыі чальцамі рады былі наступныя групы[8]:

  • Mdewakanton ("жыхары Святога возера")
  • Wahpekute ("стралкі сярод лісця")
  • Sisitonwan ("людзі балота")
  • Wahpetonwan ("жыхары раёну лісця")
  • Ihanktown ("канцавыя жыхары")
  • Ihanktowana ("малыя канцавыя жыхары")
  • Tetonwan ("жыхары раўнін")

Група Tetonwan падзялялася на 7 самастойных паляўнічых супольнасцяў.

У выніку міграцыі на Вялікія раўніны склаліся тры культурна-моўныя аб'яднанні:

Да сіў не адносяцца, але размаўляюць на мовах сіў наступныя народы:

Культура

Коннік-дакота, 1899 г.

У старажытны перыяд, калі продкі сіў насялялі Паўднёвую Караліну, яны займаліся земляробствам, вырошчалі кукурузу, сланечнік, гарбузы. У далейшым важную ролю адыгрывала паляванне.

Асваенне конегадоўлі дазволіла весці качавы лад жыцця. Яны жылі малымі нуклеарнымі сем'ямі ў часовых тыпі, перамяшчаліся ўслед за статкамі дзікіх жывёл. Цэнтральнае месца ў культуры качэўнікаў займала вайна, падчас якой маладыя мужчыны мелі магчымасць падвысіць сваё сацыяльнае становішча[9]. Распаўсюджаныя рамёствы: выраб зброі, пацерак, гарбарства і інш.

Традыцыйная рэлігія абапіралася на анімістычныя вераванні. Гуртаванне адбывалася падчас супольных рытуалаў, якія найчасцей арганізоўваліся ўлетку. Сіў асабліва знакаміты своім танцам сонца, багатай міфалогіяй і вусным фальклорам. У XX ст. сфарміравалася прафесійная культура[10], часцяком англамоўная. Літаратары, журналісты і палітыкі сіў маюць значны ўплыў на развіццё руху за правы індзейцаў у ЗША.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.