Сія́лавыя кісло́ты[1] — монацукрыды, аднаасноўныя поліаксіамінакіслоты, вытворныя нейрамінавай кіслаты. Моцныя кіслоты[1].

Бясколерныя крышталі, раствараюцца ў вадзе, мала раствараюцца ў метаноле, не раствараюцца ў эфіры.

У звязаным стане прысутнічаюць у тканках чалавека, жывёл і некаторых мікраарганізмаў, дзе ўваходзяць у склад глікапратэінаў, глікаліпідаў і інш. У свабодным стане выяўлены ў спіннамазгавой вадкасці, шчытападобнай залозе, слізістай абалонцы страўніка, ікры некаторых відаў рыб. Вызначаюць антыгенныя і рэцэптарныя ўласцівасці клетак, удзельнічаюць у іх узаемадзеянні з вірусамі, таксінамі, гармонамі і інш. Надаюць вязкасць сакрэтам слізістых абалонках, што ахоўвае іх ад механічных пашкоджанняў і пранікнення бактэрый[1].

Зноскі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.