Старажытны горад | |
Сіхем | |
---|---|
32°12′49″ пн. ш. 35°16′55″ у. д. | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сіхем, Сіхар (іўр.: שכם «плячо») — горад, які згадваецца ў Бібліі.
Цяпер Сіхем асацыюецца з Наблусам (археалагічныя раскопкі Тэл-Балата). Месца старажытнага Сіхема таксама звязана з традыцыйным месцам Грабніцы Іосіфа (Кніга Ісуса Навіна 24:32) і Студняй Якава, вядомай сустрэчай Ісуса Хрыста і самаранкі.
Пра сам Сіхем вядома, што ён існаваў у Самарыі некалькі тысячагоддзяў паміж гарамі Гарызім і Гевал на поўнач ад Вефіля і Сілома. Мясцовасць была багата арашонай і мела шмат абрыкосамі, персікамі, гранатамі, слівамі, ружамі і міртамі.[2]
Аднак, у II ці III стагоддзі ён быў пакінуты жыхарамі. З распаўсюджваннем хрысціянства ў Самарыі тут былі пабудаваны хрысціянскія храмы, а з VI стагоддзя тут размяшчалася біскупства. Побач рымлянамі быў пабудаваны горад Неапаль Флавія, назва якога пазней арабізавалась у Наблус.
Пры раскопках у Сіхеме (1913—1914 гг, 1926—1933 гг. і з 1957 года) выяўлены рэшткі абарончых умацаванняў, акропаль і разваліны храма.
Толькі праз стагоддзе пасля пачатку раскопак, у 2012 годзе, археалагічны парк быў адкрыты публіцы[3].
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 7 красавіка 2015.
- ↑ ЭСБЕ. Сихем
- ↑ Подошли к концу 100-летние раскопки упомянутого в библии города Сихем(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2014. Праверана 27 лістапада 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіхем
- Сихем // Библейская энциклопедия архимандрита Никифора. — М., 1891—1892.