Сіф
іўр.: ‏שֵׁת
Пол мужчынскі пол[1][1][…]
Бацька Адам[2][3]
Маці Ева[4]
Браты і сёстры Каін, Авель, Азура[d], Aclima[d] і Awan[d]
Жонка Азура[d]
Дзеці Энас[d][5][6] і Noam[d][7]
У іншых культурах Seth in Islam[d] і Q9335691?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сіф (іўр.: שֵׁת Шэт, араб. شيث Шыт ці Шыйт) — трэці (пасля Каіна і Авеля) сын Адама і Евы. Імя можа перакладацца, як становішча, падстава, зацвярджэнне.

У Бібліі

Ева нарадзіла трэцяга сына Сіфа пасля забойства Каінам Авеля, і пасля таго, як Бог пракляў Каіна і яго нашчадкаў.

І спазнаў Адам яшчэ Еву, жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і дала яму імя: Сіф; бо, казала яна, Бог паклаў мне іншае насенне, замест Авеля, якога забіў Каін. (Быццё. 4:25)

Нарадзіўся ў 130 годзе ад стварэння свету і чалавека (Быццё. 5:3) паводле падабенства і вобразу Адама. Ва ў зросце 105 гадоў у яго нарадзіўся старэйшы сын Эноса, апроч якога ў яго былі яшчэ сыны і дочкі. Агулам пражыў 912 гадоў. Паводле яўрэйскай храналогіі, нарадзіўся ў 3630 да н.э. і памёр у 2758 да н.э.

У Евангеллі паводле Лукі ўзгадваецца ў радаводзе Ісуса Хрыста (Лук. 3:38).

У Іосіфа Флавія

Паводле Іосіфа Флавія Сіф быў самым выбітным з сыноў Адама. Яго нашчадкі (сыны) збудавалі два слупы з каменю і цэглы.

У ісламе

У Ісламе Сіф (Шыт) уважаецца за прарока. Нароадзіўся ў Хавы, жонкі Адама, пасля таго, як Кабіл забіў Хабіла. Стаў прарокам, і выхаваў сваіх дзяцей у веры ў адзінага Бога, на аснове тых вучэнняў, што былі спасланы яго бацьку Адаму.

У гнастыцызме

У гнастыцызме лічыцца, што ў канцы свайго жыцця Адам перадаў Сіфу тайнае вучэнне, якое пазіней увайшло ў Кабалу. Адна з гнастычных школ, што найбольш шанавала Сіфа, атрымала назву сіфіяны.

У мармонаў

Паводле веры мармонаў, Сіф «быў дасканалым чалавекам і вельмі падобным да свайго бацькі». Быў пасвечаны Адамам у святары ў 69 гадоў. За тры гады да сваёй смерці, Адам благаславіў яго, сказаўшы, што яго нашчадкі будуць «выбраны Богам» і захаваныя «да канца свету». У Кнізе Мармонаў Сіф — таксама імя народу джарэдзітаў.

Зноскі

  1. 1 2 FamilySearch — 1999. Праверана 13 мая 2020.
  2. 3 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
  3. Никифор (Бажанов) Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках, Enciclopédia bíblica popular completa ilustrada em 4 ediçõesМ.: 1891.
  4. 25 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
  5. 6 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
  6. Никифор (Бажанов) Енос, Энос // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск IМ.: 1891. — С. 235.
  7. Book of Jubilees — 0150.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.