Замак
Сітнянскі Град
48°24′06″ пн. ш. 18°53′13″ у. д.
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура[1]
Дата заснавання XIII стагоддзе[1]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сітнянскі замак (славацк.: Sitniansky hrad) — руіны замка на ўсходнім схіле гары Сітна ў горным масіве Шт'яўніцкія Врхі ў цэнтральнай Славакіі.

Замак існаваў ужо ў другой палове XIII стагоддзя, як адна з крэпасцей, якая служыла для абароны ад татарскіх набегаў, аднак першае пісьмовае згадванне пра яго адносіцца толькі да 1548 года, калі ён быў узяты каралеўскімі войскамі, якія адабралі яго ў барона-разбойніка Меліхера Балаша, які валодаў ім. У 1548—1552 гадах замак быў перабудаваны, значна ўмацаваны, і стаў важным элементам сістэмы абароны ад турэцкай пагрозы. З 1629 года замак стаў адной з рэзідэнцый дваранскага роду Кохары. Падчас антыгабсбургскага паўстання Ферэнца II Ракацы замак у 1703 годзе быў узяты паўстанцкімі войскамі і цалкам разбураны.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 https://data.gov.sk/dataset Праверана 26 сакавіка 2022.

Літаратура

  • Kelemen Albert a kolektív: Štiavnické vrchy. Turistický sprievodca ČSSR, wyd. Šport, slovenské telovýchovné vydavateľstvo, Bratislava 1986.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.