Сістэмны блок
Выява
Матэрыял сталь, алюміній, tempered glass[d], PMMA[d] і пластмаса
Злучаецца з
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сістэмны блок (англ.: computer case) — шасі, напоўненае апаратным забеспячэннем для стварэння камп’ютара.

Асноўныя складнікі тыповага персанальнага камп’ютара:
Сістэмны блок у складзе: 2 — сістэмная плата, 3 — цэнтральны працэсар, 4 — аператыўная памяць, 5 — карты пашырэнняў, 6 — блок сілкавання, 7 — аптычны прывад, 8 — цвёрды дыск;
перыферыйныя прылады: 1 — манітор, 9 — камп’ютарная мыш, 10 — клавіятура

Функцыянальна ўяўляе сабою аснову для стварэння і далейшага пашырэння вылічальнай сістэмы.

Змесціва сістэмнага блока

Змесціва сістэмнага блока ў значнай ступені залежыць ад вылічальнай сістэмы ў цэлым, яе задач, мэт і форм-фактару. У выпадку рацыянальнага выкарыстання, сістэмны блок у большай ступені адпавядае патрэбам вылічальнай сістэмы. У залежнасці ад вылічальнай сістэмы, у сістэмным блоку могуць знаходзіцца розныя кампаненты апаратнага забеспячэння:

  • вылічальны блок у выглядзе галоўнай/сістэмнай/сістэмнай платы з усталяваным на ёй працэсарам, АЗП;
  • у сістэмную плату могуць быць усталяваны карты пашырэння (відэакарта, гукавая карта, сеткавая плата), якія ў выпадку вялікага памеру маюць адмысловыя сродкі мацавання ўсярэдзіне шасі;
  • таксама ў шасі могуць быць усталяваны блок(і) сілкавання.

Апроч таго, у канструкцыі шасі прадугледжаны стандартызаваныя адсекі для перыферыйных прылад, якія запаўняюцца ў прыватнасці назапашвальнікамі — цвёрдым дыскам(дыскамі), SSD, аптычным прывадам, кардрыдарам і да т.п.

Франтальная панэль корпуса камп’ютара можа быць абсталявана кнопкамі ўключэння і перазагрузкі, індыкатарамі сілкавання і назапашвальнікаў, гнёздамі для падлучэння слухавак і мікрафона, інтэрфейсамі перадачы дадзеных (USB, FireWire).

У выпадку выкарыстання ў складзе ЦАД ці вылічальнага кластара, які усталёўваецца ў стойку, абсталёўваюцца сродкамі тэлеметрычнага кіравання і кантролю (прыкладам на аснове камутатараў ці кіруючага ПЗ, арыентаванага на вэб-інтэрфейс).

Галоўным чынам (існуюць адмысловыя рашэнні «без адвёрткавага мантажу»), змесціва сістэмнага блока мантуецца пры дапамозе адмыслова распрацаваных крапёжных элементаў.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.