Сістэма папярэджання аб ракетным нападзе (СПРН) — комплекс спецыяльных тэхнічных сродкаў выяўлення запуску балістычных ракет, вылічэння іх траекторыі і перадачы ў камандны цэнтр інфармацыі, на аснове якой фіксуецца факт нападу на дзяржаву з ужываннем ракетнай зброі і прымаецца аператыўнае рашэнне аб дзеяннях у адказ. У дзяжурным рэжыме СПРН забяспечвае інструментальную разведку параметраў ракет верагодных праціўнікаў пры правядзенні імі выпрабавальных і вучэбна-баявых пускаў[1]. Складаецца з двух эшалонаў — наземныя РЛС і арбітальная групоўка ШСЗ.

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.