Вёска
Сіроціна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
55°22′28″ пн. ш. 29°37′28″ у. д.
Вышыня цэнтра
154 м
Насельніцтва
269 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2130
Паштовыя індэксы
211254
Аўтамабільны код
2
Сіроціна на карце Беларусі ±
Сіроціна (Беларусь)
Сіроціна
Сіроціна (Віцебская вобласць)
Сіроціна

Сіро́ціна[1] (трансліт.: Sirocina, руск.: Сиротино) — вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сіроцінскага сельсавета.

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 8 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка і чыгуначнай станцыі Шуміліна, каля ракі Чарніца, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Р114, Н2302, Н3951.

Гісторыя

Упершыню Сіроціна згадваецца ў XVII ст. У 1669 пры тутэйшым манастыры базыльянаў з фундацыі Грабніцкіх пабудавалі царкву Нараджэння Божай Маці. Мястэчка ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У XVIII ст. Сіроціна валодаў Урбан Антоній Грабніцкі, на просьбу якога 12 студзеня 1767 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбургскае права і герб з выявай Міхаіла Арханёла. У наш час гэты даўні герб атрымала г.п. Шуміліна.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сіроціна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Полацкім павеце Віцебскай губерні. Станам на 1836 г. у мястэчку дзейнічала 5 яўрэйскіх вучылішч[2].

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езда КП(б) Беларусі Сіроціна ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Сіроціна вярнулі БССР, дзе яно зрабілася цэнтрам сельсавета.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1838 — 404 чал. (207 муж. і 197 жан.), з іх шляхты 1 муж., духоўнага саслоўя праваслаўнага 2 муж. і 4 жан., мяшчан-хрысціян 8 муж. і 11 жан., мяшчан-іудзеяў 181 муж. і 163 жан., сялян памешчыцкіх 14 муж. і 19 жан., аднадворцаў 1 муж.[3]
  • 2001 — 720 чал., 324 двары[4].

Страчаная спадчына

  • Манастыр базыльянаў (XVII ст.)
  • Царква Нараджэння Божай Маці (1907)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 279.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 416.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Літаратура

  • Сіроціна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 414. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.