Сірасэ Нобу | |
---|---|
白瀬 矗 | |
![]() Сірасэ Нобу ў палярным адзенні | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, ваенны, пісьменнік-дакументаліст |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1861 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 1946 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства |
![]() |
![]() |
Сіра́сэ Но́бу — японскі вайсковец, кіраўнік Японскай антарктычнай экспедыцыі 1910—1912 гадоў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1861 годзе ў вёсцы Канаура павета Юры прэфектуры Акіта (у цяперашні час горад Нікаха).
У 1879 годзе паступіў у кавалерыйскую вучэльню. Першую экспедыцыю правёў на Курыльскіх астравах у 1893 годзе, правёўшы зімоўку ў ледзяной пячоры на востраве Шумшу, пабываўшы там і ў 1895 годзе. Удзельнічаў у Руска-японскай вайне, атрымаўшы на ёй званне лейтэнанта. Пасля дэмабілізацыі некаторы час жыў на Карафута. Пасля вайны ён прапанаваў ідэю экспедыцыі да Паўночнага полюса, але пасля паведамленняў Кука і Піры, у 1909 годзе Сірасэ пачаў арганізацыю экспедыцыі на Паўднёвы полюс. Экспедыцыя не атрымала падтрымкі дзяржавы, паколькі прэм'ер-міністр Кацура Таро і старшыня Асацыяцыі падтрымкі экспедыцыі Акума Сігэнобу былі палітычнымі праціўнікамі. Экспедыцыя рыхтавалася выключна на сродкі прыватных ахвярадаўцаў і была вельмі дрэнна падрыхтавана і абсталявана. Адплыўшы 29 лістапада 1910 года з Ёкагамы, у лютым 1911 года каманда не здолела прабіцца да Антарктыды, і правяла паўднёвую зіму ў Аўстраліі. Паўторная спроба высадкі прайшла ў студзені 1912 года, дзе члены каманды Сірасэ сустрэлі людзей Амундсена, якія вярталіся з Паўднёвага полюса. 28 студзеня Сірасэ Нобу і члены яго каманды, пераадолеўшы 160 міль на двух сабачых запрэжках, дасягнулі 80° 05' пд. ш. на 156° 37' з. д. і прынялі рашэнне вяртацца. 20 чэрвеня 1912 года экспедыцыя вярнулася ў Токіа, прайшоўшы за год і сем месяцаў каля 48 тыс. км. Каманду сустракалі як нацыянальных герояў.
Сірасэ Нобу апынуўся буйным даўжніком: агульная сума выдаткаў на экспедыцыю дасягала 125000 ен, з якіх ён быў павінен 40000 ен (200 млн сучасных). Лейтэнант быў вымушаны прадаць уласны дом і экспедыцыйнае судна, а галоўным сродкам здабывання грошай былі лекцыйныя турнэ з дэманстрацыяй дыяпазітываў і фільма аб экспедыцыі. На поўную выплату даўгоў спатрэбілася 23 гады.
Сірасэ Нобу сканаў 4 верасня 1946 года ў пасёлку Карома (сучасная Таёта) ад кішачнай непраходнасці.
Зноскі
Спасылкі
- Shirase, Nobu (25 March 1912). «Japanese Story of Polar Trip» (PDF). The New York Times. Retrieved on 12 October 2008.
- Shirase Nobu, 1861–1946 . www.south-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 24 September 2008.
- С. Сактаганов. 2-ое участие сахалинских каюров в антарктической экспедиции Статья по материалам книги Сэкия Тоситака «История экспедиции Сирасэ» (перевод Виктора Незамутдинова), изданной в 2002 году.
- Экспедиция Нобу Сирасэ на сайте coolantarctica.com(недаступная спасылка)
- Hamre, Ivar (November 1933). «The Japanese South Polar Expedition of 1911—1912: A Little-Known Episode in Antarctic Exploration». The Geographical Journal, Vol. 82, No. 5, pp. 411—423.
- Riffenburgh, Beau (2007). Encyclopedia of the Antarctic''. CRC Press.
- Скотт, Амундсен… и Нобу Сирасе! Архівавана 25 студзеня 2012.
- Краткая биография Сирасэ Нобу на японском языке Архівавана 3 лютага 2015.