Сін’ітыра Таманага | |
---|---|
яп.: 朝永振一郎 | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1979[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Tomonaga Sanjūrō[d] |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, прафесар, фізік, даследчык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сін’іты́ра Тамана́га (яп.: 朝永 振一郎; 31 сакавіка 1906, Кіёта, Японія — 8 ліпеня 1979) — японскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. Член Японскай АН (1951). Замежны член АН СССР (1971). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1965) «за фундаментальныя працы па квантавай электрадынаміцы, якія мелі глыбокія наступствы для фізікі элементарных часціц» сумесна з Дж. Швінгерам і Р. Фейнманам.
Біяграфія
Скончыў Кіёцкі ўніверсітэт (1929). З 1932 у Інстытуце фізічных і хімічных даследаванняў, у 1941—1969 прафесар Такійскага ўніверсітэта (у 1956—1962 яго прэзідэнт). Адначасова ў 1963—1969 дырэктар Інстытута аптычных даследаванняў і прэзідэнт Навуковага савета Японіі.
Навуковы ўклад
Навуковыя працы па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касмічных прамянёў.
Прадказаў мезаатамы (1940), прапанаваў каварыянтную фармулёўку квантавай тэорыі поля (1942). Распрацаваў т. зв. звышмнагачасавы фармалізм (1946), што прывяло да ўзнікнення квантавай электрадынамікі.
Узнагароды
- Нобелеўская прэмія 1965 (з Р. Ф. Фейнманам, Дж. Швінгерам).
- Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АН СССР (1964).
Публікацыі
- Развитие квантовой электродинамики // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.
Зноскі
- 1 2 Tomonaga Shin'ichiro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Shin-Ichirō Tomonaga // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Nishijima K. Sin-itiro Tomonaga, 1906–1979 // Nature / M. Skipper — NPG, Springer Science+Business Media, 1979. — Vol. 282, Iss. 5734. — P. 117–118. — ISSN 1476-4687; 0028-0836 — doi:10.1038/282117A0
- ↑ スピンは回る — 1976.
- ↑ https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Tomonaga_Sin-Itiro_D.pdf
Літаратура
- Таманага Сін’ітыра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. С. 411.
- Дайсон Ф. Томонага, Швингер и Фейнман — лауреаты Нобелевской премии по физике // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.
Спасылкі
- Профіль Синъитиро Томонаги на афіцыйным сайце РАН
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- ТОМОНАГА (Tomonaga), Синъитиро // Сайт электронной библиотеки «Наука и техника» (руск.)