Сіні англійскі кармавы сцяг (Blue Ensign) з’яўляецца сцягам Вялікабрытаніі. Ён складаецца з сіняга палатна, на якім у верхнім левым куце змешчаны Union Jack. Сіні колер палатна мае тое ж адценне, што і Union Jack.
Першапачаткова Сіні сцяг быў прыняты ў 17-м стагоддзі з выявай сцяга Англіі ў верхнім куце ў тронка.
Пасля аб’яднання з Шатландыяй у 1707 г. замест англійскага сцяга была змешчана першапачатковая версія сцягу Union Jack, якая ўяўляла сабой сумесь англійскага сцяга і шатландскага сцяга.
Пасля далучэння Ірландыі 1 студзеня 1801 г. да Union Jack быў дададзены ірландскі сцяг св. Патрыка — чырвоны андрэеўскі крыж на белым фоне.
Да рэформы 1864 г. сіні сцяг быў адным з трох сцягоў брытанскага ваенна-марскога флоту (Blue Squadron).
З 1865 г. было дазволена таксама і залежным краінам і калоніям выкарыстоўваць сіні сцяг і змяшчаць на ім свой герб (Badge).
З тых жа часоў чырвоны сцяг выкарыстоўваецца ў гандлёвых мэтах, а белы сцяг у якасці ваенна-марскога сцяга.
Сіні сцяг з 1864 г. выкарыстоўваецца ў якасці службовага сцяга на моры і з’яўляецца асновай для шматлікіх сцягоў Садружнасці нацый.
Прыклады сініх сцягоў
гл.: Спіс брытанскіх сцягоў
Брытанскія тэрыторыі
- Сцяг Ангільі
- Сцяг Брытанскіх Віргінскіх астравоў
- Сцяг Кайманавых астравоў
- Сцяг Фалклендскіх астравоў
- Сцяг Мантсерат
- Сцяг Піткерна
- Сцяг Вострава Святой Алены
- Сцяг Паўднёвай Георгіі Паўднёвых Сандвічавых астравоў
- Сцяг Цёркс і Кайкос
Гістарычныя сінія сцягі
- гістарычны сцяг Эліс да 1978
- гістарычны сцяг Фіджы да 1970
- гістарычны сцяг Гамбіі да 1965
- гістарычны сцяг Ганы да 1957
- гістарычны сцяг Гільберавых астравоў да 1979
- гістарычны сцяг Грэнады да 1967
- гістарычны сцяг Гаяны да 1966
- гістарычны сцяг Ганконгу да 1997
- гістарычны сцяг Брытанскай Індыі да 1947
- гістарычны сцяг Ямайкі да 1962
- гістарычны сцяг Канады да 1965
- гістарычны сцяг Кеніі да 1963
- гістарычны сцяг Малаві да 1963
- гістарычны сцяг Мальты да 1947
- гістарычны сцяг Маўрыкія да 1968
- гістарычны сцяг Нігерыі да 1960
- гістарычны сцяг Паўночнай Радэзіі да 1963
- гістарычны сцяг Сараваку да 1963
- гістарычны сцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі да 1928
- гістарычны сцяг Паўднёвага Емена да 1963
- гістарычны сцяг Паўднёвай Радэзіі да 1964 (светла-блакітны да 1968)
- гістарычны сцяг Уганды да 1962
- гістарычны сцяг Цэнтральна-Афрыканскай федэрацыі да 1963
- гістарычны сцяг Кіпра да 1960
Сучасныя дзяржаўныя сцягі і сцягі правінцый
- Сцяг Аўстраліі
- Сцяг Новага Паўднёвага Уэльса
- Сцяг Квінсленда
- Сцяг Паўднёвай Аўстраліі
- Сцяг Тасманіі
- Сцяг Вікторыі
- Сцяг Заходняй Аўстраліі
- Сцяг Фіджы (светла-блакітны)
- Сцяг Новай Зеландыі
- Сцяг астравоў Кука
- Сцяг Тувалу(светла-блакітны)
Іншыя варыянты
- Сцяг Гавайскіх астравоў (сумесь Blue Ensign і сцяга ЗША)
- Сцяг Брытанскіх тэрыторый у Індыйскім акіяне
- Ваенна-марскі сцяг Індыі (Blue Ensign і Сцяга Індыі замест Union Jack)
Гл. таксама
- Спіс брытанскіх сцягоў
- Сцяг Англіі
- Сцяг Шатландыі
- Сцяг Уэльса
- Сцяг Паўночнай Ірландыі
- Англійскі гандлёвы сцяг
- Англійскі ваенна-марскі сцяг
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіні кармавы сцяг (Англія)
- Сцягі свету на тэму Сіняга (англійскага) кармавога сцяга (англ.)