Сінільная кіслата
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Сінільная кіслата
Агульныя
Традыцыйныя назвыцыянавадарод, сінільная кіслата
Хім. формулаHCN
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.)бясколерны газ ці бясколерная легкалятучая вадкасць
Малярная маса27,0253 г/моль
Шчыльнасць0,687 г/см³
Дынамічная вязкасць (ст. ум.)0,201 Па·с
(пры 20 °C)
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення-13,4 °C
Тэмпература кіпення26,7 °C
Тэмпература ўспышкі-17,8 °C
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.)(сярэдняя для газу і вадкасці) 1,97 Дж/(моль·К)
Хімічныя ўласцівасці
pKa9,21
Растваральнасць у вадзеу любых прапорцыях
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення1,2675
Структура
Дыпольны момант2,98 Д
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS74-90-8
PubChem768
Рэг. нумар EINECS200-821-6
SMILES
Рэг. нумар EC200-821-6
RTECSMW6825000
ChemSpider748; 19951400
Бяспека
ЛД50мышы (пэраральна) 3.7 мг/кг
Таксічнасць
4
4
1

Сіні́льная (цыяніставадародная) кіслата, цыяністы вадарод, нітрыл мурашынай кіслаты, HCN — аднаасноўная кіслата. Адкрыта ў 1782 годзе шведскім хімікам К. В. Шэеле, у 1811 годзе Ж. Л. Гей-Люсак атрымаў бязводную сінільную кіслату і вызначыў яе склад[1].

Бескаляровая, вельмі лятучая, лёгкарухомая атрутная вадкасць з характэрным пахам горкага міндалю. Тэмпература кіпення 25,65 °C, шчыльнасць 687,08 кг/м³. Сумесь пары з паветрам (4,9—39,7 % кіслаты) выбуханебяспечная. Змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Узаемадзейнічае з аксідамі і гідраксідамі шчолачных і шчолачназямельных металаў. Не ўзаемадзейнічае з карбанатамі.

Сінільная кіслата ўтрымліваецца ў некаторых раслінах (гл. цыянідная бомба), коксавым газе, тытунёвым дыме, вылучаецца пры тэрмічным раскладанні нейлону, поліурэтанаў.

З металамі ўтварае солі — цыяніды. Арганічныя вытворныя сінільнай кіслаты маюць назву нітрылы.

Асноўны метад атрымання ў прамысловасці — акісляльны аманоліз метану пры тэмпературы 1000 °C на каталізатары (плаціна, сплавы плаціны з родыем і плаціны з ірыдыем)[2].

Сінільная кіслата выкарыстоўваецца у вытворчасці цыянідаў, хлорцыяну, акрылатаў, амінакіслот, у якасці фуміганта і інш.

Зноскі

  1. [Синильная кислота (руск.)] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Смирнов С. К. Синильная кислота (руск.)

Літаратура

  • Сінільная кіслата // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 400. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 214. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Синильная кислота // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Синильная кислота // Российская энциклопедия по охране труда: В 3 т. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во НЦ ЭНАС,2007. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.