Сінці-поп
Кірунак: электронная музыка
Вытокі: краўт-рок
дыска
спейс-дыска
глэм-рок
поп-музыка
пост-панк
новая хваля
Месца і час узнікнення: 1977-80 гады
Папулярнасць: 1980-я
Разнавіднасці
Паджанры: электрапоп, электраклэш, ф’ючэрпоп, сінці-панк
Роднасныя: індастрыял, фрыстайл
Вытворныя: электра, Hi-NRG, Electronic Body Music, New Beat, хаус, тэхна, хардкор-тэхна, еўрадэнс, электра-хаус

Сінці-поп — жанр поп-музыкі, у якім сінтэзатар з’яўляецца галоўным інструментам. У той час як большасць сучаснае папулярнае музыкі ствараецца з дапамогай сінтэзатараў, сінт-поп мае стылістычныя асаблівасці, якімі ён адрозніваецца ад астатняй музыкі, створанай тэхналагічна аднолькава.

Гэтымі асаблівасцямі з’яўляюцца: штучнасць гуку (сінтэзатары больш не імітуюць гучанне рэальных музычных інструментаў), акцэнт на механічных рытмах, выкарыстанне вакалу ў якасці кантрапункта штучнаму паходжанню аранжыроўкі, шмат паўтораў структурных элементаў. Форма кампазіцыі сінт-поп песень не адрозніваецца ад формы звычайных поп-песень. Нярэдка тэксты песень маюць лёгкую сацыяльную і навукова-тэхнічную тэмы.

У больш шырокім сэнсе сінці-поп — музычная сцэна пачатку і сярэдзіны 80-х, якая актыўна выкарыстоўвае ў музыцы гук сінтэзатараў (напрыклад, Depeche Mode, Erasure), а таксама хваля папулярнае Новае Рамантыкі (гурты Duran Duran, Spandau Ballet і іншыя)[1].

Зноскі

  1. Соболевская, Елена “aresha”. Синт-поп как направление электронной музыки (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (2007). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2008. Праверана 15 студзеня 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.