Горад
Сіноп
турэцк.: Sinop
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
42°02′ пн. ш. 35°09′ у. д.
Водныя аб’екты
Насельніцтва
57399 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+90) 368
Паштовы індэкс
57000
Аўтамабільны код
57
Афіцыйны сайт
Сіноп на карце Турцыі
Сіноп (Турцыя)
Сіноп
Сіноп (Турцыя)
Сіноп

Сіно́п (турэцк.: Sinop) — горад на поўначы Турцыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Насельніцтва 39,2 тыс. чал. (2014). Размешчаны на перашыйку, які злучае мыс Базтэпэ з мацерыковай часткай Анатоліі, на беразе Сінопскага заліва Чорнага мора. Марскі порт. Аэрапорт.

Клімат

Клімат Сінопа — акіянічны (Cfb паводле класіфікацыі клімату Кёпена).

Лета ў горадзе цёплае і вільготнае з сярэдняй дзённай тэмпературай +26 °C, якая, аднак, досыць рэдка перавышае +30 °C. Найбольш высокая тэмпература была зарэгістравана ў Сінопе 6 ліпеня 2000 года і склала +34,4 °C. Зімы ў горадзе халаднаватыя і вільготныя з сярэдняй тэмпературай каля +7 °C. Самая нізкая тэмпература была зарэгістравана 21 лютага 1985 года і склала −7,5 °C.

Клімат Сінопа
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 22,8 23,4 28,1 30,9 33,6 33,2 34,4 33,2 31,7 34,0 27,9 27,3 34,4
Сярэдні максімум, °C 9,6 9,5 10,6 14,1 18,3 23,1 25,8 26,2 23,1 19,3 15,5 12,1 17,3
Сярэдняя тэмпература, °C 6,9 6,5 7,5 10,7 14,9 19,8 22,7 23,0 19,9 16,2 12,4 9,3 14,2
Сярэдні мінімум, °C 4,6 4,1 5,1 8,1 12,3 16,9 19,9 20,2 17,3 13,8 9,9 6,9 11,6
Абсалютны мінімум, °C −5,5 −7,5 −4,8 −0,4 4,8 8,8 13,6 13,9 7,7 4,2 −0,4 −2,2 −7,5
Норма ападкаў, мм 74,7 50,4 48,7 39,2 35,0 33,8 33,2 43,4 65,0 88,4 84,4 89,6 685,8
Крыніца: Turkish State Meteorological Service

Гісторыя

Горад з птушынага палёту

Сінопа (стар.-грэч.: Σινώπη) заснавана ў 8 ст. да н.э. як калонія горада Мілет на паўднёвым беразе Понта Эўксінскага, на паўвостраве Пафлагонскага ўзбярэжжа, на ўсход ад мыса Карамбіс. Калонія была заснавана, паводле падання, спадарожнікам Ясона Аўтолікам, які меў тут храм і аракул. У 665 годзе разбураны кімерыйцамі, у 631 адноўлены[1].

Дзякуючы зручнаму размяшчэнню і дзвюм гаваням[2] Сіноп неўзабаве стаў багатым гандлёвым горадам, вобласць якога распасціралася да ракі Галіса. На 7-6 стст. да н.э. прыпаў росквіт Сінопа як поліса, які чаканіў уласную манету, заснаваў некалькі калоній і кантраляваў гандаль на Чорным моры[1]. Сіноп стаў метраполіяй чарнаморскіх гарадоў Катыёры (у вобласці Тыбарэнаў), Трапезунта, Кераса, Хойрада, Лікаста (Λύκαστος), Гармены, Керасунта і іншых[3]. Каля 436 года да н.э. вядомы тыран Тымесілей (Τιμησίλεως)[4][5].

Да 4 ст. да н.э. знаходзіўся ў залежнасці ад дзяржавы Ахеменідаў. У 2 ст. да н.э. сталіца Пантыйскага царства. Дасягнуў росквіту пры пантыйскім цары Мітрыдаце VI Еўпатары<ref name="bigenc">, які тут нарадзіўся і быў выхаваны, а пасля зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй.

Учас трэцяй Мітрыдатавай вайны тут закрыўся Клеахар, які стаў тыранам горада, але пасля зацятай абароны горад быў у 70 годзе да н.э. узяты Лукулам і разрабаваны. Сярод іншых твораў мастацтвы Лукулам былі вывезены тады ў Рым статуі Аўтоліка. У 63 да н.э. увайшоў у склад правінцыі Віфінія і Понт. Як адзін з прадметаў сінопскага гандлю славілася кінавар (грэч. Σινωνική μίλτος).

У 109-113 н.э. кіраваўся рымскім намеснікам Плініем Малодшым. На гэты ж перыяд прыпадае актыўная хрысціянізацыя Сінопа, звязаная з імем Св. Фокі. З канца 4 ст. належаў Візантыі. З утварэннем Трапезундскай імперыі ўвайшоў у яе склад, у 1214 годзе захоплены туркамі-сельджукамі, стаў часткай Канійскага (Румскага) султанату. У пачатку 15 ст. захоплены Цімурам, з сярэдзіны 15 ст. у складзе Асманскай імперыі<ref name="bigenc">.

У час Крымскай вайны 1853—1856 гадоў у Сінопскай бухце ў 1853 годзе руская эскадра адмірала П. С. Нахімава знішчыла асманскі флот. У 1919 годзе, пасля паражэння Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне, часова перайшоў пад кантроль саюзнікаў. У 1922 годзе ўвайшоў у склад іля Самсун, затым іля Кастаману, у 1924 годзе — самостойнага іля<ref name="bigenc">.

Славутасці

Галоўныя вароты медрэсэ Перванэ
Дом Аслана Тарунлара, цяпер Этнаграфічны музей

Сярод славутасцей: крэпасць (7 ст. да н.э., шматкроць перабудоўвалася) з турмой (1887), храм Серапіса (2 ст. да н.э.), візантыйская царква Балатлар (7 ст. н.э.; перабудаваныя рымскія тэрмы), мячэці Алааддзіна (1214, перабудавана ў 1268), Феціх-Баба (1353), Са­рай (1374), Мехмет-Ага (1651), медрэсэ Перванэ (1262), фантан Шэхітлер-Чэсмесі (помнік туркам, які загінулі ў Сінопскай бітве 1853 года). Гістарычная жылая забудова (дом Аслана Тарунлара, пачатак 19 ст., цяпер Этнаграфічны музей, і інш.). Помнік Дыягену Сінопскаму<ref name="bigenc">.

Культура

Рымскія старажытнасці на двары археалагічнага музея

Археалагічны музей (1941). Універсітэт (2007; у яго складзе — некалькі навуко-даследчых цэнтраў)<ref name="bigenc">.

Эканоміка

Харчовая, тэкстыльная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, шкляныя прадпрыемствы, вытворчасць мыйных сродкаў, розных металічных вырабаў, будматэрыялаў і інш. Рамеснае выробліванне льняных тканін. Дыванаткацтва. Рыбалоўства. Сіноп — гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна (вырошчваецца разлічная гародніна і садавіна, тытунь). Турызм<ref name="bigenc">.

Зноскі

  1. 1 2 Синоп // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  2. Страбон. Геаграфія. XII, з. 545
  3. Sinope // Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. СПб., 1885. — С. 1256.
  4. Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Перыкл. 20
  5. Σινώπη (Αρχαιότητα). Εγκυκλοπαίδεια Μείζονος Ελληνισμού, Εύξεινος Πόντος. Ιδρυμα Μειζονος Ελληνισμου. Праверана 30 лістапада 2018.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.