Сіне́кдаха (стар.-грэч.: συνεκδοχή) — троп, разнавіднасць метаніміі, у якой адны паняцці замяняюцца другімі на аснове іх колькасных суадносін. Найбольш распаўсюджаны від сінекдахі — ужыванне часткі з'явы ці прадмета ў значэнні цэлага. Часам цэлае ўжываецца ў значэнні часткі. Сінекдахай з'яўляецца таксама ўжыванне адзіночнага ліку ў значэнні множнага (Свет трымаўся на ўдаве) або множнага — у значэнні адзіночнага («Толькі мне не да казак — пачуцці не тыя: Зданню вязні майданекаў ходзяць жывыя» — А. Бачыла), замена родавага паняцця відавым (вучыся шанаваць капейку), відавога — родавым (Сонца перайшло з канапы на сцяну).
Літаратура
- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Майсейчык А. А. Сіне́кдаха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 399. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.