Сіндзітай (яп.: 新字体, літ. «новыя формы знакаў») — формы кандзі, ужываныя ў Японіі з моманта абнародавання спіса Тоё кандзі ў 1946 г. Старыя формы называюцца кюдзітай (яп.: 旧字体 кю:дзітай, літ. «папярэднія формы знакаў»). Некаторыя з новых формаў паўтараюць формы, якія ўжываюцца ў спрошчанай кітайскай, аднак сіндзітай спазнаў не такія абшырныя мадыфікацыі. Такім чынам, сучасныя японскія кандзі больш блізкія да традыцыйных кітайскіх знакаў.

Сіндзітай былі атрыманы праз памяншэнне колькасці штрыхоў у кюдзітай, няспрошчаным эквіваленце традыцыйных кітайскіх знакаў, якія таксама называюцца сэйдзі (яп.: 正字, «правільныя сімвалы»), шляхам (як і ў выпадку са спрошчанымі кітайскімі іерогліфамі) альбо замены цукуры (яп.: правая частка кандзі), паказваючы он'ёмі іншым знакам з такім жа чытаннем, але з меншай колькасцю штрыхоў, альбо замены складанага кампанента знака прасцейшым.

Усяго з 1950-х гадоў было некалькі стадый спрашчэння, але пасля абнародавання ў 1981 годзе спіса Дзёё кандзі не было ніводнай змены аж да абнаўлення спіса ў 2010 годзе.

Паходжанне

Наступныя формы былі ўведзены ў выніку пасляваенных рэформаў сімвалаў. Аднак яны не былі створаны з нуля, бо многія з іх заснаваны на шырока ўжываных рукапісных абрэвіятурах р'якудзі (яп.: 略字) яшчэ даваеннай эпохі. Гэта старонка паказвае прыклады р’якудзі даваеннага часу, ідэнтычныя іх сучасным формам сіндзітай. Праз складанасць кандзі ў рукапісным пісьме выкарыстоўвалася шмат абрэвіятур, якія потым сталі афіцыйнымі. Была нададзена асаблівая ўвага эстэтычнаму балансу новай формы сімвалаў.

КюдзітайСіндзітайОн'ёміКун'ёміпераклад
тэцукуроганэ (назоўнік) жалеза (метал)
ёата(эру) (дзеяслоў) (на)даваць
гакумана(бу) (дзеяслоў) вучыцца
тайкарада (назоўнік) цела
тайутэна (назоўнік) апора; кароткая форма Тайвань
кокукуні (назоўнік) краіна, каралеўства, нацыя
кансэкі (прыназоўнік) мець дачыненне, закранаць
сауцу(су) (дзеяслоў) апісваць, уяўляць
ко:хіро(і) (прыметнік) прасторны, шырокі
энмару(і) (назоўнік) Японская іена; (прыметнік) круглы, кругавы

Неафіцыйныя спрашчэнні

Ёсць і іншыя шырока ўжываныя р’якудзі такого роду, такія як абрэвіятуры для 門 (у спрошчанай кітайскай абрэвіятура 门 стала афіцыйнай) і 第 (якая існуе ў Унікодзе як 㐧 ), але яны не былі ўключаны ў рэформы, датычныя сіндзітай.

У адрозненне ад спрошчанай кітайская, якая была прынятая да ўсіх сімвалаў, спрашчэнні ў сіндзітай былі афіцыйна прынятыя толькі да сімвалаў у спісах Тоё кандзі і Дзёё кандзі, тады як хёгайдзі (яп.: 表外字 хё:гайдзі, сімвалы, не ўключаныя ў спісы Тоё і Дзёё кандзі), афіцыйна засталіся ў форме кюдзітай. Напрыклад, сімвал «уздымацца» (яп.: он'ёмі: кё; кун'ёмі агару, агэру) быў спрошчаны як как 挙, але сімвал дрэва дзельква (яп.: кэякі), які таксама ўтрымлівае 擧, застаўся няспрошчаным з-за свайго статусу хёгайдзі.

Спрошчаныя формы хёгайдзі існуюць, і іх называюць пашыраным сіндзітай (яп.: 拡張新字体 какукё: сіндзітай). Аднак яны ўжываюцца неафіцыйна, што было пацверджана ў рапарце Нацыянальнай моўнай рады па сімвалам, не пералічаным у спісе Дзёё кандзі ад 2000 года.

Газета Асахі сімбун выкарыстоўвае свае спрашчэнні хёгайдзі, якія называюць «сімваламі Асахі» (яп.: 朝日文字 асахі модзі). Напрыклад, слова «сутаргі» (яп.: 痙攣 кун'ёмі: кэйрэн), спрошчана паводле мадэляў 經→経 і 戀→恋.

Стандарты JIS змяшчаюць шматлікія спрошчаныя формы кандзі паводле мадэлі сіндзітай, такіх як 﨔 (спрошчаная форма 欅); многія з іх уключаны ў Унікод, але не прадстаўлены ў большасці набораў сімвалаў кандзі.

Метады спрашчэння кандзі

Адаптацыя курсіўных форм рукапіснага шрыфта

Рукапісныя формы кандзі сіншу і цаошу былі адаптаваныя як сіндзітай. Прыклады уключаюць:

圖→図
觀→観
示 →礻
晝→昼

Вышэйзгаданае рукапіснае спрашчэнне 门 таксама ўзнікла ў сіншу, але не з’яўляецца агульнапрынятым у афіцыйнай японскай пісьменнасці.

Стандартызацыя і уніфікацыя формаў сімвалаў

Сімвалы, у якіх было два ці болей варыянтаў, былі стандартызаваныя адной формай. Сімвал 島 (он'ёмі то:; кун'ёмі сіма; востраў) таксама меў варыянты 嶋 (сустракаецца ва ўласных імёнах) і 嶌, але стандартам стала форма 島. Ключ 辶 раней друкаваўся з двума кропкамі (як у хёгайдзі 逞), але пісаўся з адной (як у 道), таму пісьмовая форма з адной кропкай стала стандартам. Сімвал 青 (он'ёмі: кэй, со: кун'ёмі: аой; блакітны) раней друкаваўся як 靑, але пісаўся як 青, таму пісьмовая форма стала стандартам. Верхняя частка 丷 сімвалаў 半, 尊, і 平 раней друкавалася як 八 і пісалася як 丷 (як у папярэдніх прыкладах), але старая друкарская форма ўсё яшчэ ўжываецца ў сімвалах хёгайдзі 絆 і 鮃.

Замена сімвала, што паказвае он’ёмі

Кандзі катэгорыі кэйсэй-модзі маюць ключ (бусю, 部首) і сімвал, што паказвае іх чытанне он’ёмі (омпу, 音符). Напрыклад, сімвалы 清, 晴, 静, 精, 蜻 маюць он’ёмі сэй, як і 青. У гэтым метадзе спрашчэння складаныя чытанні он’ёмі замяняюцца на прасцейшыя кандзі з такім жа чытаннем, напрыклад, сімвал 圍 (і, какому; агароджваць), у якім он’ёмі 韋 (чытаецца як і) заменены на 井 (таксама чытаецца як і, хоць на самой справе гэта кун'ёмі), цяпер пішацца 囲. Іншыя спрашчэнні гэтым метадам уключаюць 竊→窃, 廰→庁, 擔→担. Таксама існуюць простамоўныя рукапісныя спрашчэнні, заснаваныя на гэтай маделі, у якіх розныя сімвалы ўжываюцца як он’ёмі, напрыклад 魔 (ма; дэман) [спрашчэнне: 广+マ (склад катаканы ма)], 慶 (кэй; лікаванне) 「應」を「广+K」・「广+O」, 藤 (то:, фудзі; гліцынія) [艹+ト (склад катаканы то)], і 機 (КІ; машына, зручны момант) [木+キ (склад катаканы кі)].

Выдаленне складаных частак

Некаторыя кандзі былі спрошчаны выдаленнем цэлых кампанентаў. Напрыклад:

  • частка 倠 сімвала 應 была выдалена, і ў выніку атрымалася форма 応
  • 藝→芸
  • 縣→県
  • 絲→
  • 蟲→

Цікавы сімвал , што значыць «дракон». Ён быў спрошчаны да , але гэты ж сімвал не быў спрошчаны ў складзе іншага кандзі. Пры гэтым сімвал 襲, што значыць «атакаваць», знаходзіцца ў спісе Дзёё кандзі (гэта адзіны сімвал у гэтым спісе, што змяшчае 龍), хоць самога 龍 у ім няма.

Супярэчнасць спрошчаных кітайскіх іерогліфаў маецца і ў сіндзітай: некаторыя сіндзітай першапачаткова былі асобнымі сімваламі з рознымі значэннямі. Напрыклад, сіндзітай 芸 (гэй; выступ, уменне) быў першапачаткова асобным ад 藝 сімвалам з он’ёмі чытаннем ун. Мноства першапачатковых сімвалаў, што былі аб’яднаны, болей не выкарыстоўваюцца ў сучаснай японскай мове: напрыклад, 豫 (ё; аракадзі(мэ); загадзя) і 餘 (ё; ама(ры); лішак) былі аб’яднаны з архаічнымі займеннікамі першай асобы 予 і 余. Аднак 芸 уваходзіць у назву першай японскай публічнай біблятэкі Унтэй (芸亭) (пабудавана ў перыяд Нара). Гэты сімвал таксама мае значэнне ў класічнай японскай літаратуры, і японскія гістарычныя кнігі павінны былі адрозніваць два сімвалы, ужываючы старую форму ключа 艹 (十十) пры напісанні ун.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.