Сіндза Абэ
яп.: 安倍 晋三
90-ы прэм’ер-міністр Японіі
26 верасня 2006 25 верасня 2007
Папярэднік Дзюн’іціра Каідзумі
Пераемнік Ясуа Фукуда
сакратар Кабінета міністраў Японіі[d]
31 кастрычніка 2005 26 верасня 2006
Папярэднік Хіраюкі Хасода[d]
Пераемнік Ясухіса Сіядзакі[d]
96-ы прэм’ер-міністр Японіі
26 снежня 2012 24 снежня 2014
Папярэднік Ёсіхіка Нода
Пераемнік Сіндза Абэ
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
з 14 снежня 2014
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
з 22 кастрычніка 2017
98-ы прэм’ер-міністр Японіі
1 лістапада 2017 16 верасня 2020
Папярэднік Сіндза Абэ
Пераемнік Ёсіхідэ Суга
97-ы прэм’ер-міністр Японіі
24 снежня 2014 1 лістапада 2017
Папярэднік Сіндза Абэ
Пераемнік Сіндза Абэ
старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі[d]
26 верасня 2012 14 верасня 2020
Папярэднік Садакадзу Танігакі[d]
Пераемнік Ёсіхідэ Суга
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
31 кастрычніка 2021 8 ліпеня 2022

Нараджэнне 21 верасня 1954(1954-09-21)[1][2][…]
Смерць 8 ліпеня 2022(2022-07-08)[3][4][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Сінтара Абэ[d][8][9]
Маці Ёка Абэ[d]
Жонка Akie Abe[d]
Веравызнанне сінтаізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[12]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт s-abe.or.jp (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сіндза Абэ (21 верасня 1954, Токіа, Японія — 8 ліпеня 2022, Касіхара, Нара, Японія) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Японіі ў 2006—2007 гадах і 2012—2020 гадах, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.

Біяграфія

Абэ — самы малады прэм’ер Японіі за ўсю гісторыю і першы японскі прэм’ер, які нарадзіўся пасля Другой сусветнай вайны. Ён паходзіць з вядомай у палітычным свеце сям’і. Яго дзед па матчынай лініі — Набусукэ Кісі, былы прэм’ер-міністр краіны. Яго бацька — Сінтара Абэ ў мінулым займаў пасаду міністра замежных спраў Японіі. У 1977 годзе Сіндза Абэ скончыў аддзяленне паліталогіі юрыдычнага факультэта універсітэта Сэйкэй. У гэтым жа годзе пачаў вывучаць англійскую мову, пасля чаго паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі (ЗША). У 1979 годзе вярнуўся ў Японію, атрымаўшы працу ў сталеліцейнай кампаніі «Кобэ Стыл» і прапрацаваў там тры гады.

У 1982 годзе пачаў палітычную кар’еру, стаўшы сакратаром міністра замежных спраў (свайго бацькі, Сінтара Абэ). Член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. З 1993 года Сіндза Абэ — дэпутат японскага парламента. З 2000 года ён працуе ва ўрадах Ёсіра Моры і Дзюн’іціра Каідзумі. З 2003 па 2004 гады ён быў генеральным сакратаром Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. 20 верасня 2006 г. змяніў Дзюн’іціра Каідзумі на пасадзе старшыні партыі, а 26 верасня зацверджаны парламентам на пасадзе прэм’ер-міністра.

Сіндза Абэ займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі ў 2006—2007 і 2012—2020 гадах. Ён заставаўся на гэтай пасадзе даўжэй за ўсіх у гісторыі краіны. У 2020 годзе палітык сышоў у адстаўку, але заставаўся ўплывовай фігурай у кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.

8 ліпеня 2022 года ў горадзе Нара на Сіндза Абэ было здзейснена ўзброенае нападзенне. Палітык прыбыў сюды ў межах перадвыбарчай кампаніі і падчас яго выступлення быў смяротна паранены двума стрэламі. Былога прэм’ер-міністра даставілі ў лякарню Медыцынскага ўніверсітэта Нара з крывацёкам і ў несвядомым стане, і праз некалькі гадзін ён памёр[13].

Зноскі

  1. Abe Shinzo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Shinzō Abe // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Tvegård A. Japans tidligere statsminister Shinzo Abe skutt og drept — 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  4. Reuters: Japans tidligere statsminister Shinzo Abe er død // AftenpostenSchibsted Norge, 1860. — ISSN 0804-3116; 0807-2027 Праверана 8 ліпеня 2022.
  5. 【速報】安倍元首相が死亡 搬送先の病院で確認 奈良市内で演説中に銃で撃たれてカンテレ, 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  6. 安倍晋三元首相死亡 奈良県で演説中に銃で撃たれるNHK, 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  7. https://edition.cnn.com/asia/live-news/shinzo-abe-funeral-japan-07-12-22-intl-hnk/index.html — 2022.
  8. 1334日、在任歴代3位毎日新聞, 2016.
  9. 安倍政権は国民の支持がカギ—平沢勝栄氏インタビューJanJan, 2006. Праверана 26 верасня 2007.
  10. https://www.jimin.jp/member/100360.html
  11. https://www.sinseiren.org/ Праверана 1 ліпеня 2022.
  12. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  13. Former Japanese PM Abe Shinzo confirmed dead (англ.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.