Сіндба́д (ад перс.: سندباد — Sandbād,араб. السندباد البحري — as-Sindibād al-Baḥri) — імя легендарнага марака, які трапляе ў мноства фантастычных прыгод падчас падарожжаў праз мора на ўсход ад Афрыкі і на поўдзень ад Азіі. Калекцыя гісторый яго падарожжаў складае «Сем падарожжаў Сіндбада-марахода» у кнізе «Тысяча і адна ноч» і заснаваная часткай на рэальным вопыце ўсходніх мараплаўцаў, часткай — на антычнай паэзіі, такой, як «Адысея» Гамера, а часткай — на індыйскіх і персідскіх цудоўных апавяданнях — «мірабіліях».
Лічыцца, што правобразам Сіндбада быў кітайскі мараплавец эпохі дынастыі Мін Чжэн Хэ які меў будысцкую мянушку Саньбаа — «Тры Скарбы» або «Тры Каштоўнасці». Згодна з Нідэмам, нягледзячы на несумненна мусульманскае паходжанне, гэта мянушка служыць напамінам пра «тры каштоўнасці». У сваіх плаваннях Саньбаа здзейсніў 7 падарожжаў у Заходні акіян.
Па матывах казак знята мноства мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў.
Падарожжы Сіндбада
- Першае — да вострава, які апынуўся кітом.
- Другое — сустрэча з птушкай Рух.
- Трэцяе — сустрэча з волатам-людаедам.
- Чацвёртае — падарожжа ў Індыю і жаніцьба на індусцы.
- Пятае — Сіндбад становіцца рабом злога дзеда.
- Шостае — падарожжа ў краіну крылатых людзей.
- Сёмае — апошняе падарожжа Сіндбада.