Сінгапурскі долар 新加坡元 (кіт.), Xīnjiāpō yuán (піньінь) Dolar Singapura (малайск.) சிங்கப்பூர் வெள்ளி (там.) | |
---|---|
Код ISO 4217 | SGD |
Краіна | |
Манеты | 1, 5, 10, 20, 50 цэнтаў, 1 долар |
Банкноты | 2, 5, 10, 50, 100, 1000, 10 000 долараў |
Цэнтральны банк | Грашова-крэдытнае ўпраўленне Сінгапура |
Вэб-сайт | www.mas.gov.sg |
Манетны двор | Манетны двор Сінгапура |
Вэб-сайт | www.singaporemint.com |
Сінгапурскі долар — нацыянальная валюта Сінгапура (ISO 4217 — SGD, сімвал — $ ці S$). Складаецца са 100 цэнтаў.
Гісторыя
Паміж 1845 і 1939 гадамі Сінгапур выкарыстоўваў долар Праліваў. Пазней ён быў заменены малайскім доларам, і з 1953 года — доларам Малаі і Брытанскага Барнеа, якія былі выпушчаны Саветам упаўнаважаных па грашовым абароце ў Малаі і Брытанскім Барнеа.
Сінгапур працягваў выкарыстоўваць адзіную валюту і пасля далучэння да Малайзіі ў 1963 годзе, але праз два гады пасля абвяшчэння незалежнасці ад Малайзіі ў 1965 годзе грашова-крэдытны саюз паміж Малайзіяй, Сінгапурам і Брунеем распаўся. 7 красавіка 1967 года Сінгапур заснаваў Валютнае ведамства і выпусціў свае першыя манеты і банкноты. Сінгапурскі долар быў зменным па намінале з малайзійскім рынгітам да 1973 года. Узаемазамяняльнасць з брунейскім доларам захавалася. Сінгапурскі долар быў першапачаткова прывязаны да брытанскага фунта ў суадносінах 60:7.
1 кастрычніка 2002 года Валютнае ведамства Сінгапура было скасавана, яго функцыі, уласнасць і абавязкі былі перададзены Міністэрству фінансаў Сінгапура.
Спасылкі
- mas.gov.sg (англ.) — афіцыйны сайт Грашова-крэдытнага кіравання Сінгапура
- singaporemint.com (англ.) — афіцыйны сайт Сінгапурскага манетнага двара
- Штодзённыя манеты Сінгапура Архівавана 17 лістапада 2011. (рус)