Сінайскі кодэкс (Codex Sinaiticus), або 01 (Gregory-Aland) — адзін з найстарэйшых і самых галоўных рукапісаў Новага Запавету і Старога Запавету, напісаны на старажытнагрэчаскай мове (дыялект Койне), датуецца пачаткам 4 ст.. Большая частка кодэкса захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы (Additional Manuscripts 43725) ў Лондане[1].
Апісанне
Сінайскі кодэкс мае тэкст егіпецкага паходжання.
Сінайскі кодэкс быў выяўлены нямецкім навукоўцам Кастусём Цішэндорфам у 1844 годзе на Сінаі ў Манастыры св. Кацярыны[2][3].
У 1930-х урад СССР прадаў сваю частку кодэкса бібліятэцы Брытанскага музея[4]. У 1975-м падчас рамонту манахі кляштара св. Кацярыны знайшлі 12 раней невядомых лістоў кодэкса і яшчэ некалькі яго фрагментаў[5][6].
Каштоўнасць кодэкса складаецца ў тым, што ён утрымоўвае поўны тэкст Новага Запавету. У Сінайскага кодэкса ёсць толькі адзін канкурэнт па старажытнасці — Ватыканскі кодэкс (але Ватыканскі кодэкс захаваўся горш).
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Kurt und Barbara Aland, Der Text des Neuen Testaments. Einführung in die wissenschaftlichen Ausgaben sowie in Theorie und Praxis der modernen Textkritik, Deutsche Bibelgesellschaft, Stuttgart 1981, SS. 117—118. ISBN 3-438-06011-6.
- ↑ Konstantin von Tischendorf, Monumenta sacra inedita (Leipzig 1855), vol. I, pp. 211 ff.
- ↑ Tischendorf, K. v. (1866). When Were Our Gospels Written? An Argument by Constantine Tischendorf. With a Narrative of the Discovery of the Sinaitic Manuscript, New York: American Tract Society.
- ↑ Metzger, Bruce M. (2005). The Text of the New Testament: Its Transmission, Corruption, and Restoration [[[:en:{{{1}}}|]]] (4th ed.). New York – Oxford: Oxford University Press. pp. 64.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link) - ↑ Skeat, T. C. «The Last Chapter in the History of the Codex Sinaiticus», Novum Testamentum XLII, 4, pp. 313—315.
- ↑ Codex Sinaiticus finds 1975 Архівавана 29 чэрвеня 2008. with images
Літаратура
- K. v. Tischendorf, Fragmentum Codicis Friderico-Augustani ex Iesaia et Ieremia in: Monumenta sacra inedita (Leipzig 1855), vol. I, pp. 211 ff.
- Jongkind, Dirk (2007). Scribal Habits of Codex Sinaiticus. Gorgias Press LLC.
- Lake, Kirsopp (1911). Codex Sinaiticus Petropolitanus: The New Testament, the Epistle of Barnabas and the Shepherd of Hermas. Oxford: Clarendon Press.
- Metzger, Bruce M. (1991). Manuscripts of the Greek Bible: An Introduction to Palaeography. Oxford: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-502924-6.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сінайскі кодэкс
- The Codex Sinaiticus Project (англ.)
- Выявы кодэкса – Архівавана 10 ліпеня 2009. CSNTM (JPG)
- Найбольш старажытная рукапісная Біблія будзе прадстаўлена ў электроннай версіі Catholic.by