Сінагога | |
Сінагога 1893 года | |
---|---|
| |
53°53′35″ пн. ш. 25°18′05″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Ліда |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Архітэктар | Аляксей Уладзіміравіч Полазаў |
Будаўніцтва | 1893 |
Дата скасавання | 23 чэрвеня 1941 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сінагога 1893 — колішняя сінагога ў г. Лідзе. Размяшчалася на Школьным двары прыкладна на месце сучаснага інтэрната «Лакафарбы» па вул. Кірава.
Праект гэтай сінагогі склаў губернскі архітэктар Аляксей Уладзіміравіч Полазаў у 1892 годзе. Працы па будаўніцтве скончыліся ў 1893 годзе[1].
Архітэктура
Будынак меў наступныя памеры: даўжыня 21.3 м, шырыня 10.7 м, вышыня 5 м, аб’ём 1035 м³ з высокай залай плошчай у 140 м² і двухпавярховай прыбудовай з трыма ўваходамі. Падмуркі каменныя глыбінёй 1.7 м, дзве паўкалоны ля ўваходу, 24 акна — 12 з якіх асвятлялі залу, чатырохсхільны дах[1].
Па праекце мужчынскае аддзяленне плошчай 210 м² размяшчалася на першым паверсе, мела два ўваходы, ацяплялася трыма печамі. У цэнтры залы меркавалася ўладкаванне каўчэга з сувоем[1].
Жаночае аддзяленне плошчай каля 70 м² было запраектавана на другім паверсе, з асобным уваходам і вонкавай лесвіцай, якая была прыкрыта навесам[1].
Сінагога згарэла пасля жахлівай бамбардзіроўкі 23 чэрвеня 1941 года[2].
Зноскі
- 1 2 3 4 Лидская синагога 1893 года Архівавана 19 ліпеня 2019. (руск.)
- ↑ Як у Лідзе на папялішчы з’явілася найпрыгажэйшая беларуская сінагога
Літаратура
- Памятная книжка Виленской губернии. 1893 г.
- LVIA. Ф.382 оп.1 д.1450. Дело о разрешении построить каменную синагогу в Лиде
Спасылкі
- Лидская синагога 1893 года Архівавана 19 ліпеня 2019. (руск.)
- Як у Лідзе на папялішчы з’явілася найпрыгажэйшая беларуская сінагога