Пакаленні Ізраіля
Пакаленні
Звязаныя тэмы
  • Пакаленні Ізраіля
  • Удзелы пакаленняў Ізраіля
  • Дзесяць згубленых пакаленняў

Сімяонава пакаленне — паводле біблейскага падання, паходзіла ад Сімяона, другога сына патрыярха Якава. Яго роданачальнік падаецца як чалавек надзвычай жорсткі. Разам са сваім братам Левіем ён учыніў крывавае вынішчэнне жыхароў горада Сіхема за абразу сваёй сястры Дзіны сынам сіхемскага князя. У час прыезду братоў Іосіфа ў Егіпет Іосіф пакінуў Сімяона ў якасці заложніка і пасадзіў яго ў цямніцу да вяртання братоў у Егіпет разам з любімым братам Веніямінам. Сімяонава пакаленне вяло пастухоўскі лад жыцця ў паўднёва-заходняй частцы Палесціны і не іграла значнай ролі ў гісторыі яўрэйскага народа, а таму паступова змяшалася з суседнімі арабскімі плямёнамі і знікла з гістарычнай сцэны. Прадстаўніцай гэтага племені выступае ў Бібліі Юдзіф — гераіня некананізаванай царквой аднайменнай кнігі (кніга «Юдзіф»)[1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 166.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 166. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.