Сімон Марміён | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | каля 1425 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 1489 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюмінатар рукапісаў |
Мастацкі кірунак | Ранні нідэрландскі жывапіс[d] |
Заступнікі | Філіп III Добры, Карл Смелы і Маргарыта Ёркская[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сімон Марміён (фр.: Simon Marmion; каля 1425, імаверна, Амьен — 15 снежня 1489, Валансьен) — мастак і ілюстратар, які працаваў у Паўночнай Францыі і Фландрыі.
Магчыма, сын амьенскага мастака Жана Марміёна. Пісаў карціны, але стаў вядомы сваімі кніжнымі мініяцюрамі, у гэтым лічыўся адным з найбольш вядомых майстроў свайго часу. Вядома пра яго сумесную працы з іншымі мастакамі ў Бругэ, тагачасным цэнтры кніжнага мастацтва. Сімон Марміян ілюстраваў адзін з асобнікаў «Вялікіх французскіх хронік». Яго стыль вызначаюць як сінтэз паўночна-французскай жывапіснай школы і фламандска-нідэрландскага жывапіснага кірунку.
З удавой Сімона Марміёна ажаніўся Ян Правост і такім чынам атрымаў значную частку яго маёмасці.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
- James Thorpe, Book of Hours : Illuminations by Simon Marmion, Huntington Library Press, 2000
- Marc Gil, «Un livre d’heures inédit de l’atelier de Simon Marmion à Valenciennes», dans Revue de l’Art, 1998, no 1. pp. 43-48
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марміён
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.