Сімон-чараўнік
грэч. Σίμων ὁ μάγος
Род дзейнасці spiritual teacher, маг
Дата нараджэння I стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 65
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне гнастыцызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сімон-чараўнік, паводле біблейскага падання, паходзіў з Палесціны, вучыўся ў Александрыі філасофіі, пасля займаўся магіяй. Сустрэўшыся з апосталам Філіпам, захапіўся пропаведзямі і верай у Хрыста і прыняў хрышчэнне з мэтай авалодання апостальскім майстэрствам. Каб задаволіць сваго прагу, Сімон-чараўнік нават прапанаваў Пятру і Іаану грошы за такую навуку, але яны адмовіліся ад такой платы і падверглі яго публічнаму выкрыццю. Пасля правалу Сімон з новым запалам вярнуўся да свайго чараўніцтва, здзіўляў усіх у Малой Азіі, Грэцыі і Рыме сваім вядзьмарствам, выдаваў сябе за бога, які нібы зыйшоў з неба на зямлю. Будучы выкрыты апосталам Пятром у Рыме, Сімон, імкнучыся даказаць сваю магутнасць, пры спробе ўзнесціся на неба трагічна загінуў.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 184.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 184. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.