Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Сімнас (літ.: Simnas, традыцыйная беларуская назва — Сі́мна) — горад у паўднёвай Літве. Уваходзіць у склад Алітускага раёна Алітускага павета, знаходзіцца за 23 км ад Алітуса. Насельніцтва складае каля 2 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.
Гісторыя
У 1520 годзе наваколлі будучага горада належалі Яну Забярэзінскаму, які пабудаваў тут касцёл, вакол якога пачало ўтварацца паселішча. У 1626 годзе паселішча атрымала магдэбургскае права згодна з прывілеем Жыгімонта Вазы. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. З 1921 да 1939 года Сімна знаходзілася ў складзе Польшчы. У 1940 годзе пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР Сімнас быў далучана да Літоўскай ССР. У 1999 годзе быў зацверджаны герб горада.
Насельніцтва
Дынаміка насельніцтва Сімнаса | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | 1897 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2010 | |||||||
жыхароў | 1 622 | 1 512 | 1 625 | 2 313 | 1 980 | 1 736 | |||||||
Славутасці
- Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сімнас
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.