![](../I/Nicaea_icon.jpg.webp)
Сімвал веры — выкладанне агульных перакананняў рэлігійнай абшчыны ў выглядзе пэўнай формулы з кароткім пералічэннем асноўных прынцыпаў.
Адным з найбольш шырокавыкарыстоўваемых сімвалаў веры ў хрысціянстве з'яўляецца Нікейскі сімвал веры, упершыню сфармуляваны ў 325 годзе на Першым Нікейскім саборы. Гэты сімвал веры быў заснаваны на хрысціянскім разуменні кананічных Евангелляў, пасланняў Новага Запавету і ў меншай ступені на Старым Запавеце. Прыняцце гэтага сімвала веры, які апісвае Тройцу, як правіла прымаецца ў якасці фундаментальнай праверкі веры для большасці хрысціянскіх канфесій. Апостальскі Сімвал веры таксама мае шырокае прызнанне. Некаторыя хрысціянскія канфесіі і групы адмаўляюць аўтарытэт гэтых веравызнанняў.
Мусульмане вызнаюць Шахаду або пасведчанне: «Я веру, што няма бога, акрамя (аднаго) Бога (Алаха), і я веру, што Мухамад — пасланец Бога».
Застаецца прадметам спрэчак ці ёсць сімвалы веры ў іўдазме. Хоць некаторыя даследчыкі кажуць, што іўдаізм не мае сімвалаў веры па сваёй прыродзе; іншыя кажуць, што прызнаецца адзіны сімвал веры — Шма Ізраэль, які пачынаецца: «Слухай, Ізраіль: Гасподзь, Бог наш, Гасподзь адзіны ёсць».
Найбольш вядомыя сімвалы веры
- Старарымскі Сімвал веры — ранейшая і больш кароткая версія Апостальскага сімвала веры. Быў заснаваны на правілах 2-га стагоддзя веры і выкладанні веры для тых, хто атрымліваў хрышчэнне.
- Апостальскі сімвал веры шырока выкарыстоўваецца ў большасці хрысціянскіх канфесій, як для катэхізічных, так і для літургічных мэт.
- Нікейскі сімвал веры адлюстроўвае намеры Першага Нікейскага сабора ў 325 годзе сфармуляваць тое, у што верылі хрысціяне.
- Халкедонскі сімвал веры быў прыняты на Халкідонскім Саборы ў 451 годзе ў Малой Азіі. Ён вызначае, што Хрыстос «прыйшоў у двух прыродах», якія «сышліся разам у адной асобе і іпастасі».
- Афанасьеўскі сімвал веры — хрысціянскае сцярджэнне веры з упорам на вучэнне пра Тройцу і хрысталогію. Гэта першы сімвал веры, у якім сцвярджаецца роўнасць трох асоб Тройцы, і адрозніваецца ад Нікейскага і Апостальскага сімвалаў веры ўключэннем анафемы, або асуджэння тых, хто не згодны з сімвалам веры.
- Трыдэнцкі сімвал веры першапачаткова змяшчаўся ў папскай буле Iniunctum Nobis, выдадзенай Папам Піем IV 13 лістапада 1565 г. Сімвал веры быў прызначаны для абагульнення вучэння Трыдэнцкага сабора (1545—1563).
Пратэстанскія веравызнанні
У пратэстантскіх дэнамінацыях звычайна маюцца веравызнанні, падобныя на сімвалы веры, але, як правіла, большыя. Найбольш вядомыя веравызнанні:
- Шэсцьдзесят сем артыкулаў швейцарскіх рэфарматараў, складзеныя Цвінглі ў 1523 годзе;
- Шлайтхаймскае веравызнанне анабаптысцкіх швейцарскіх братоў, складзенае ў 1527 годзе;
- Аўгсбургскае веравызнанне 1530 года, праца Марціна Лютэра і Філіпа Меланхтона, якая азнаменавала разрыў з Рымам;
- Формула Згоды і яе Увасабленне ў 1577 годзе;
- Вестмінстэрскае веравызнанне 1647 года — праца Вестмінстэрскай Асамблеі багасловаў, была распрацавана для прэсвітэрыянскай царквы.
Некаторыя хрысціянскія канфесіі не спавядаюць сімвалы веры, згаджаючыся аднак са зместам некаторых з іх.