Кенатаф (стар.-грэч.: κενοτάφιον — kenotaphion, ад κενός — «пусты» i τάφος — «магіла») — сімвалічная магіла, у якой няма нябожчыка.
Устанаўліваецца ў выпадку, калі нябожчык загінуў (знік без вестак, патануў і г. д.) у цяжкадаступным месцы, а цела згублена або яго пошук можа прывесці да новых ахвяраў і яно не можа быць пахавана на радзіме. Таксама кенатаф усталёўваецца, калі цела крэміравалі, а прах развеяны.
Кенатафы служаць для ўшанавання памяці аб памерлым і выканання памінальных рытуалаў і ўяўляюць сабой збудаванні розных тыпаў і ступені складанасці (надмагілле, грабніца, склеп, помнік, бюст, стэла, абеліск, мемарыял, барэльеф, мемарыяльная дошка і г. д.). Акрамя таго, у еўрапейскай традыцыі кенатафам часта завецца памятнае збудаванне, размешчанае не над магілай з парэшткамі нябожчыка, а на месцы яго гібелі (нават калі магіла існуе).
У цяперашні час ўстаноўка кенатафа з’яўляецца досыць распаўсюджанай з’явай. Кенатафы можна сустрэць не толькі ў спецыяльна прызначаных для гэтага месцах — могілках, а значна часцей, як было прынята ў старажытных грэкаў і рымлян — напрыклад, на месцы гібелі. Часта кенатафы размяшчаюцца ў грамадскіх месцах (на плошчах, у парках, скверах), уздоўж дарог або на месцы раптоўнай смерці нябожчыка (напрыклад, ДТЗ).
Падобныя кенатафы прызначаныя для ўшанавання памяці і правядзення рытуалаў памінання ў традыцыйныя, часцей рэлігійныя памінальныя дні. Будуюцца на сродкі сваякоў ці сяброў памерлага, грамадскімі арганізацыямі або дзяржавай. Раптоўная гібель блізкага і каханага чалавека — часцей у аўтамабільнай аварыі, нярэдка некалькіх членаў адной сям’і выклікае столькі эмоцый, што помніка на могілках здаецца недастаткова і тады на месцы трагедыі ўсталёўваецца кенатаф.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.227
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кенатаф