Аграгарадок
Сіманічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
51°52′49,20″ пн. ш. 28°05′07,60″ у. д.
Першая згадка
Вышыня цэнтра
152 м
Насельніцтва
907 чалавек (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2356
Паштовы індэкс
247853
Аўтамабільны код
3
СААТА
3228848031
Сіманічы на карце Беларусі ±
Сіманічы (Беларусь)
Сіманічы
Сіманічы (Гомельская вобласць)
Сіманічы

Сі́манічы[1] (трансліт.: Simaničy, руск.: Симоничи) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сіманіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размешчаны на рацэ Свінавод і аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Тураў (Р128), за 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 52 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 42 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сіманічы».

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1520 года як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. 3 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

3 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета.

У студзені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 21 жыхара, а ўсяго за вайну загінула 108 жыхароў.

Насельніцтва

  • 1840 год — 31 двор, 250 жыхароў.
  • 1886 год — 58 двароў, 376 жыхароў.
  • 1909 год — сяло: 154 двары, каля 850 жыхароў; маёнтак: 1 двор, 8 жыхароў.
  • 1917 год — сяло: 181 двор, 1055 жыхароў; маёнтак: 1 двор, 17 жыхароў.
  • 1940 год — 245 двароў, 1206 жыхароў.
  • 1998 год — 352 двары, 920 жыхароў.
  • 2001 год — 338 двароў, 907 жыхароў[2].

Інфраструктура

Лясніцтва Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок, бальніца, дом прыстарэлых, аптэка, Дом быту, аддзяленне сувязі, 2 крамы, бутэрбродная.

Помнікі гісторыі і культуры

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. 1 2 БелЭн 2002.

Літаратура

  • Сіманічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 383. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.
  • Ліст карты M-35-9. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.