Сіманас Даўкантас | |
---|---|
літ.: Simonas Daukantas польск.: Szymon Dowkont | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1793[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада (6 снежня) 1864[3] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, лексікограф |
Альма-матар | |
![]() |
Сі́манас Да́ўкантас (літ.: Simonas Daukantas, польск.: Szymon Dowkont, 17 (28) кастрычніка 1793 года, Кальвяй, цяпер Скуодаскага раёна — 24 лістапада (6 снежня) 1864, Папіле, цяпер Акмянскага раёна) — літоўскі гісторык і пісьменнік-асветнік, збіральнік фальклору, адзін з першых ідэолагаў літоўскага нацыянальнага адраджэння; аўтар першых прац па гісторыі Літвы, напісаных на літоўскай мове.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1822). Працаваў у Рызе (1825—34) і Пецярбургу (1835—50).
У працах па гісторыі, гісторыі культуры Літвы («Дзеянні старажытных літоўцаў і жамайтаў», 1829; «Лад жыцця старажытных літоўцаў», 1845; «Гісторыя Жамайціі», кн. 1—2, 1893—97) паказаў самабытнасць літоўскага народа, сцвярджаў яго права на самастойнасць. Складальнік зборнікаў літоўскага фальклору (1846, 1932), слоўнікаў літоўскай мовы. Аўтар падручнікаў, кніг па сельскай гаспадарцы.
Працы
Зноскі
- ↑ Simonas Daukantas // https://www.mle.lt/straipsniai/simonas-daukantas
- 1 2 Даукантас Симонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
Літаратура
- Даўкантас // БЭ ў 18 т. Т 6 Мн., 1998.
- История литовской литературы. Вильнюс: Vaga, 1977. С. 76—78.
- S. Žukas. Simonas Daukantas. Kaunas: Šviesa, 1988.
- V. Merkys. Simonas Daukantas. Vilnius: Vyturys, 1991.
- Lietuvių rašytojai. Biobibliografinis žodynas. I: A — J. Vilnius: Vaga, 1979. P. 392—409.
Спасылкі
- Simonas Daukantas (Lithuanian Classic Literature) Архівавана 13 сакавіка 2005.
- Simono Daukanto muziejus Papilėje Архівавана 12 ліпеня 2007. (літ.)