«Сілічы» — гарналыжны цэнтр у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.
Знаходзіцца за 32 км ад Мінску каля вёскі Сілічы.
Спраектаваны ў 2004—2005 гадах аўтарскім калектывам інстытута «Мінскграмадзянпраект», у які ўваходзілі архітэктары А. Арцюхін, Л. Жук, А. Папова, А. Цяльцоў, У. Даніленка, І. Кратовіч, В. Батузава, Босы[1].
У 2007 годзе на XIII Рэспубліканскім конкурсе лепшых архітэктурных твораў 2005—2007 гг. праект атрымаў 2-ю прэмію (дыплом БСА) у намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» ў раздзеле «Пабудова»[1].
Трасы
- тры гарналыжныя трасы рознай ступені складанасці працягласцю 650 м, 700 м і 920 м. Абсталявана крэславай канатнай дарогай.
- асобная траса для сноўборда працягласцю 270 м. Абсталявана двухмеснай крэславай канатнай дарогай.
- вучэбная траса працягласцю 120 м. Абсталявана бугельным пад’ёмнікам .
- дзіцячая траса працягласцю 70 м. Абсталявана бугельным пад’ёмнікам.
- тюбінгавая траса. Абсталявана бугельным пад’ёмнікам.
- траса для катання на снегаходзе працягласцю 2,5 км.
- траса для бегавых лыжаў працягласцю 1,1 км.
Дадатковая інфармацыя
- перапад вышынь на гарналыжных трасах дасягае больш за 100 м.
- у вячэрні час усе трасы асветленыя.
- маецца сістэма штучнага аснежвання, якая дазваляе вырабляць снег, пачынаючы з тэмпературы −3 ° C.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сілічы (гарналыжны цэнтр)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.