Сілы спецыяльных аперацый узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
Эмблема камандавання ССА УС РБ
Гады існавання 2007
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Тып падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, паветрана-дэсантныя войскі
Складаецца з 2 гвардзейскiя асобныя брыгады, асобная брыгада спецпрызначэння, асобныя падраздзяленні спецпрызначэння
Функцыя стратэгічнае стрымліванне
Колькасць 6150 (2022 г.[1])
Дыслакацыя Рэспубліка Беларусь
Дэвіз У любым месцы, у любы час, любыя задачы!
Колеры блакітны
Удзел у
Камандзіры
Дзеючы камандзір генерал-маёр Алег Белаконеў
Вядомыя камандзіры генерал-маёр Люцыян Сурынт

Cілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (ССА УС РБ) — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. З’яўляюцца пераемнікам ПДВ СССР у Беларусі. Асноўныя задачы: контр-дыверсійная дзейнасць, разведка, выкананне розных задач адмысловымі метадамі ў мэтах спынення ўзброенага канфлікту ў адносінах да Рэспублікі Беларусь. Выступаюць адным з асноўных элементаў стратэгічнага стрымлівання.

Гicторыя

У пачатку 1990-х перад ваенным і палітычным кіраўніцтвам Беларусі паўстала пытанне пра далейшы лёс спадчыны Савецкай Арміі на тэрыторыі Беларусі: 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (Віцебск), 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады (Брэст) і 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (Мар’іна Горка). Праблема была ў тым, што разам з суверэнітэтам была абвешчана і ваенная дактрына дзяржавы, якая мае абарончы характар, а паветрана-дэсантныя часці, так званыя войскі першага ўдару, у новую канцэпцыю ўпісвалiся не зусім удала. Некаторыя кіраўнікі прапаноўвалі кардынальнае рашэнне: няма ВДВ — няма праблемы. Вопытныя прафесіяналы, якія працавалі ва ўрадзе і ў Генеральным штабе, здолелі адстаяць эліту Узброеных сіл ад нажа скарачэнняў[8].

У верасні 1995 года на базе 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады былі сфармаваныя мабільныя сілы ў складзе 38-й, 317-й і 350-й асобных мабільных брыгад.

У пачатку 2004 года было створана ўпраўленне сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных сіл, унесены арганізацыйна-штатныя змены ў мабільных злучэннях і часцях.

У 2005 годзе ў ходзе правядзення двухбаковага камандна-штабнога вучэння з войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання быў адпрацаваны вялікі спектр пытанняў па баявым прымяненнi сіл спецаперацый.

У жніўні 2007 года было абвешчана аб стварэннi Сіл спецыяльных аперацый (ССА). У іх склад увайшлі дзве брыгады мабільных сіл (38-я і 103-я) 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння.

Склад

Сілы спецыяльных аперацый уключаюць у сябе:

Абазначэнне фарміравання або часці Месца дыслакацыі
Асобныя брыгады
5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння Мар’іна Горка
38-я гвардзейская асобная мабільная брыгада Брэст
103-я гвардзейская асобная мабільная брыгада Віцебск
Дапаможныя фарміраванні
91-ы асобны батальён аховы і абслугоўвання Мінск
742-і палявы вузел сувязі Калодзішчы
Асобныя атрады
33-і гвардзейскі асобны атрад спецыяльнага прызначэння

(103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады)

Віцебск
«Асаблівы атрад»

(5-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння)

Мар’іна Горка

Структура

Дэсантнік 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады бяжыць з кулямётам РКК.
Баец разведроты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады страляе з кулямёта ПКТ.

Асобныя мабільныя брыгады арганізацыйна складаюцца:

1. Упраўленне брыгады

  • штаб; службы.

2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні

  • 3 асобных мабільных батальёна (у кожным БМД-1 або БТР-80, мінамёты БМ-37, аўтаматычныя гранатамёты АГС-17);
  • самаходны артылерыйскі дывізіён (2С9);
  • зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён (ЗП-23-2, ПЗРК «Ігла»);
  • супрацьтанкавая батарэя (БТР-РД з Фагот (ПТУР)).

3. Падраздзяленні баявога забеспячэння і сувязі

  • батальён сувязі;
  • разведвальна-дэсантная рота;
  • інжынерна-сапёрная рота;
  • узвод радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.

4. Падраздзяленні тылавога і тэхнічнага забеспячэння

  • рота аховы і абслугоўвання;
  • рамонтная рота;
  • рота матэрыяльнага забеспячэння;
  • медыцынская рота;
  • узвод паветрана-дэсантнага забеспячэння.

Асобная брыгада спецыяльнага прызначэння арганізацыйна складаецца:

1. Упраўленне брыгады

  • штаб; службы.

2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні

  • падраздзяленні СпН (атрады);
  • падраздзяленне сувязі.

3. Падраздзяленні забеспячэння

  • падраздзяленне МТА;
  • штабная рота;
  • медыцынская рота.

Брыгады падпарадкоўваюцца камандаванню ССА, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу, абыходзячы аператыўныя камандаванні і камандаванне сухапутных войскаў УС РБ у адрозненне ад пяхотных частак.

Узбраенне

Цяжкая зброя

Тып Выява Вытворца Колькасць Заўвагі
Бронетэхніка
БТР-3Д «Скрыгат»  СССР 22
БТР-80  СССР 153[9]
БТР-70 МБ1  Беларусь 64[9]
Бронеаўтамабілі
CS/VN3  Кітай 12[9]
Volat V1  Беларусь н/д
Ліс-ПМ  Беларусь н/д
МБТС «Кайман»  Беларусь 13+[9]
Артыллерыя
Д-30  СССР 24[9]
2Б23 Нона-М1  СССР 18[9]
Аўтамабілі
Dongfeng Mengshi EQ 2050F  Кітай 22
МАЗ-6317  Беларусь н/д
Перспектыўныя зразкі
Volat V2  Беларусь
Asilak  Беларусь
Флейта (РСЗА)  Беларусь
Віцім  Беларусь

Стралковая зброя

Тып Выява Вытворца Калібр Нататкі
Пісталеты
ПМ  СССР 9х18 мм
ПБ  СССР 9х18 мм
АПС  СССР 9х18 мм
ПСС  СССР 7,62×41,5 мм
Перспектыўныя пісталеты
VSP-446  Беларусь 9х19 мм
ПВ-17 (ПСН-В,«Стрыж»)  Беларусь 9х19 мм
Аўтаматычныя вінтоўкі
АКС-74  СССР 5,45х39 мм
АКС-74У  СССР 5,45х39 мм
АПС  СССР 5,66х39 мм
9А-91  СССР 9х39 мм
АС Вал  СССР 9х39 мм
Перспектыўныя вінтоўкі
VSK-100  Беларусь 7,62х39 мм
VSK-100BP  Беларусь 7,62х39 мм
SMAR-100BPM  Беларусь 7,62х39 мм
Кулямёты
РПКС-74  СССР 5,45х39 мм
ПКМ  СССР 7,62х54 мм
Перспектыўныя кулямёты
VSMG-156  Беларусь 7,62х39 мм
Снайперскія вінтоўкі
СВД  СССР 7,62х54 мм
ВСК-94  СССР 9х39 мм
ВСС  СССР 9х39 мм
МЦ-116М  Расія 7,62х54 мм
ОСВ-96  Расія 12,7х108 мм
AWM  Вялікабрытанія .338LM
Перспектыўныя вінтоўкі
SVN.01

SVN.02


 Беларусь Беларусь 7,62х51 мм


5,56х45 мм

Гранатамёты
ГП-25  СССР 25 мм
АГС-17  СССР 30 мм
РПГ-7  СССР 40 мм
РПГ-26  СССР 72,5 мм
Перспектыўныя гранатамёты
ММ-60 «Сапфір»  Беларусь 61 мм Лёгкі рэактыўны гранатамётны комплекс калібрам 61 мм. Можа аб’ядноўвацца ў зборкі да 4 ракет з сістэмаю навядзення
СТРК і ПЗРК
СТРК «Фагот»  СССР
ПЗРК «Ігла»  СССР
Перспектыўныя СТРК і ПЗРК
СТРК «Шэршань»  Беларусь
СТРК «Скіф»  Беларусь

Падрыхтоўка кадраў

Афіцэраў для сіл спецыяльных аперацый рыхтуе факультэт ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навучаюцца курсанты па спецыяльнасцях: кіраванне падраздзяленнямі ССA і тэлекамунікацыйныйныя сістэмы. Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа» і вайсковых часцей сіл спецыяльных аперацый. У далейшым нароўні з атрыманнем ведаў па сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінах курсанты ўдасканальваюць сваю ваенную падрыхтоўку па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах. У ходзе заняткаў па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах курсанты вучацца кіраваць падраздзяленнем у адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю, удасканальваюць сваю тактыка-спецыяльную і агнявую вывучку, здзяйсняюць скачкі з парашутам, вучацца вадзіць баявыя машыны, у тым ліку і аўтамабілі. На факультэце адзін з самых высокіх прахадных балаў у Ваеннай акадэміі і досыць высокі конкурс, што кажа пра высокі прэстыж дадзенай спецыяльнасці сярод абітурыентаў.

Будучых афіцэраў ССА таксама рыхтуюць ваенныя ВНУ Расійскай Федэрацыі: Новасібірскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча на факультэце спецыяльнай разведкі і Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча. Пасля пяці гадоў навучання курсанты атрымліваюць вайсковае званне лейтэнант.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.