Сі́ла іне́рцыі — фіктыўная сіла, якая дзейнічае на целы ў неінерцыяльнай сістэме адліку. Фіктыўнасць палягае ў тым, што гэтая сіла не звязаная ні з якім рэальным целам, а ўмоўна ўводзіцца толькі для таго, каб у неінерцыяльных сістэмах адліку можна было ўжываць законы Ньютана.
Калі неінерцыяльная сістэма адліку рухаецца адносна інерцыяльнай, то
Дыферэнцыруючы гэтую роўнасць па часе, атрымаем
Пасля паўторнага дыферэнцыравання, будзем мець:
Калі памножыць абедзве часткі роўнасці на масу цела, атрымаем
Згодна другому закону Ньютана, у інерцыяльнай сістэме . Таму
Кожнае з складаемых у правай частцы роўнасці можна лічыць сілай:
- — паступальная сіла інерцыі, якая абумоўлена паступальным рухам неінерцыяльнай сістэмы адносна інерцыяльнай
- — цэнтрабежная сіла, якая абумоўлена вярчальнам рухам неінерцыяльнай сістэмы адносна інерцыяльнай
- — сіла Карыёліса, якая абумоўлена перамяшчэннем цела адносна восі вярчэння
Літаратура
- Сіла інерцыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 375. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.