Пентасілан Si5H12

Сіланы, крэмневадароды — злучэнні крэмнію з вадародам. Агульная формула SinH2n+2. Аналагі алканаў і адрозніваюцца ад іх менш устойлівай сувяззю ланцугоў з атамаў крэмнію. Вышэйшы вядомы член гамалагічнага рада сіланаў — актасілан Si8H18[1].

Уласцівасці

Монасілан SiH4 і дысілан Si2H6 — бясколерныя газы з непрыемным пахам, астатнія сіланы — рухомыя, лятучыя ядавітыя вадкасці з яшчэ больш непрыемным пахам. Сіланы лёгка гідралізуюцца з утварэннем SiO2 і вадароду або прамежкавых рэчываў. Раствараюцца ў этаноле, бензіне, арганасіланах, CS2 (пры пападанні паветра ў ёмістасць з растворам сіланаў у CS2 адбываецца выбух[1]). Пры ўзаемадзеянні з галагенавадародамі ў прысутнасці Al2O3 і галагенамі пры нізкай тэмпературы ўтвараюць галагенсіланы.
Сіланы добрыя аднаўляльнікі. Са злучэннямі, утрымліваючымі кісларод, (ацэтон, дыэтылавы эфір) сіланы рэагуюць у газавай фазе пры высокай тэмпературы з утварэннем алкасіланаў. З аліфатычнымі спіртамі ў прысутнасці каталізатараў сіланы утвараюць тэтраэфіры.

Адметнай уласцівасцю сіланаў з'яўляецца іх надзвычайна лёгкае акісленне. Пачынаючы з трысілану Si3H8, рэакцыя акіслення суправаджаецца моцным выбухам.

Атрыманне

  • Раскладанне сіліцыдаў металаў кіслотамі або шчолачамі.
  • Аднаўленне галагенсіланаў (галагенідаў крэмнію) гідрыдам літыю або літыйалюмінійгідрыдам LiAlH4.
  • Аднаўленне галагенсіланаў вадародам у прысутнасці галагенідаў алюмінію.

Монасілан SiH4 таксама атрымліваюць раскладаннем(C2H5O)3SiH пры 20—80 °С у прысутнасці натрыю[1].

Выкарыстанне

Сіланы выкарыстоўваюць у працэсах арганічнага сінтэзу, вытворчасці крэмнійарганічных палімераў. Монасілан з'яўляецца зыходнай сыравінай пры атрыманні паўправадніковага крэмнію.[1]

4
0
4

Зноскі

Літаратура

  • Сіланы, крэменевадароды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 376. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 212—213. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.