Сікоку | |
---|---|
яп. 四国 | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 18 803,68 км² |
Насельніцтва | 4 141 955 чал. (2005) |
Шчыльнасць насельніцтва | 220,27 чал./км² |
Размяшчэнне | |
33°45′ пн. ш. 133°30′ у. д. | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сіко́ку[1] (яп. 四 国?, «Чатыры вобласці») — найменшы па плошчы і насельніцтву востраў з чатырох найбуйнейшых Японскіх астравоў, а таксама адзін з рэгіёнаў Японіі. Сучасная назва адлюстроўвае той факт, што на востраве знаходзіліся чатыры гістарычныя вобласці — Ава, Іё, Санукі і Тоса.
У рэгіён Сікоку ўваходзяць чатыры прэфектуры: Кагава, Коты, Такусіма і Эхімэ. Буйнейшыя гарады на востраве: Мацуяма, Такамацу, Такусіма, Коты.
Востраў абмываецца Ціхім акіянам, Унутраным Японскім морам, пралівамі. Даўжыня берагавой лініі складае каля 1800[1] км. У рэльефе пераважаюць горы. Клімат субтрапічны, мусонны, з частымі тайфунамі.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 БелЭн 2002.
Літаратура
- Сікоку // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сікоку
- Артыкул Japan на сайце Library of Congress Country Studies (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.