Сікаракса (Sycorax) — спадарожнік Урана, адкрыты ў 1997 годзе астраномамі Паламарскай абсерваторыі (штат Каліфорнія, ЗША). Вядомы таксама пад пазначэннямі Уран XVII і S/1997 U 2. Адначасова з Сікараксай быў адкрыты спадарожнік Урана Калібан.
Сікаракса мае незвычайны для спадарожнікаў Урана чырвоны колер, характэрны для аб’ектаў пояса Койпера; магчыма, спадарожнік быў захоплены прыцягненнем Урана. Сікаракса названая ад імя персанажа п'есы У. Шэкспіра «Бура».
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.