Сікамін (грэч. συκαμίνῳσυκαμίνῳ, sykaminō) — дрэва, якое згадваецца толькі ў Евангеллі ад Лукі 17:6 у Бібліі.
Лютэр суадносіў гэту расліну з шаўкоўніцай, і, верагодна, меў у гэтым рацыю. Два віды роду, шаўкоўніца чорная (Morus nigra) і шаўкоўніца белая (Morus alba), распаўсюджаныя ў Палестыне. Пры гэтым некаторыя навукоўцы лічаць, што гэта назва мае на ўвазе сікамор (συκομορέαν, sykomorean), згаданы ў Евангеллі ад Лукі 19:4.
Літаратура
- Easton, Matthew George (1897). «Sycamine tree». Easton's Bible Dictionary (New and revised ed.). T. Nelson and Sons.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.