Славутасць | |
Сіенскі сабор | |
---|---|
італ.: Duomo di Siena | |
43°19′03″ пн. ш. 11°19′43″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Roman Catholic Archdiocese of Siena-Colle di Val d'Elsa-Montalcino[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Дата заснавання | 1196 |
Сайт | operaduomo.siena.it |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сіенскі сабор (італ.: Duomo di Siena) у гонар Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі (італ.: Cattedrale di Santa Maria Assunta) — галоўная царква Сіенскай рэспублікі, найважнейшы помнік італьянскай готыкі. Размешчаны ў горадзе Сіена.
Сабор быў спраектаваны і пабудаваны ў перыяд з 1215 года па 1263 год на месцы больш ранняга будынка. Сабор мае форму лацінскага крыжа з трансептам, які злёгку выступае, таксама сабор мае купал і званіцу. Купал на васьмівугольным падмурку пры падтрымцы калон. Купальны ліхтар быў дададзены Джавані Ларэнца Берніні. Неф аддзелены ад двух праходаў паўкруглымі аркамі.
Знадворку і знутры сабор аздоблены белым і зелянява-чорным мармурам з даданнем чырвонага мармуру на фасадзе. Чорны і белы — геральдычныя колеры Сіены, іх паходжанне звязана з белым і чорным коньмі заснавальнікаў горада, Сенія і Аскія.
У інтэр’еры сабора характэрны выключны па мастацкай выразнасці мазаічны пол, пышна дэкараваная кафедра працы Нікола Пізана і статуя Іаана Хрысціцеля, вылепленая Данатэла. Некаторыя з мастацкіх скарбаў Дуома — як, напрыклад, знакамітая «Маэста» Дуча і вітражы па эскізах Чымабуэ — цяпер упрыгожваюць саборны музей.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіенскі сабор
- Сіенскі сабор Архівавана 1 красавіка 2014. на allcastle.info