Сігрыд Гордая
шведск.: Sigrid Storråda
польск.: Świętosława
Ілюстрацыя Э. Верэншэля да «Сагі пра Олафа Тругвасана», 1897 год. У вобразе Олафа — Фрыцьёф Нансен, каралевы Сігрыд — Ені Сандберг-Б’ёрнсан
Ілюстрацыя Э. Верэншэля да «Сагі пра Олафа Тругвасана», 1897 год. У вобразе Олафа — Фрыцьёф Нансен, каралевы Сігрыд — Ені Сандберг-Б’ёрнсан
Каралева-кансорт Швецыі
980/984 995
Папярэднік Інгеборга Шведская
Пераемнік Ауд Нарвежская
Каралева Даніі
996 3 лютага 1014
Папярэднік Тува Дацкая
Пераемнік Эма Нармандская
Каралева Нарвегіі
9 кастрычніка 1000 3 лютага 1014
Папярэднік Цюра Дацкая
Пераемнік Астрыд Шведская
Каралева Англіі
25 снежня 1013 3 лютага 1014
Папярэднік Эма Нармандская
Пераемнік Эма Нармандская

Нараджэнне 968[1]
Смерць 1014[1]
Род Пясты
Бацька Скагул Тост[d][2]
Муж Эрык Пераможца[2][3][…] і Свен I Вілабароды[3][4]
Дзеці Кнуд Вялікі, Эстрыд Дацкая[d], Олаф Шатконунг[2][3], Харальд II, кароль Дацкі і Святаслава[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сігрыд Гордая (шведск.: Sigrid Storråda) — гераіня скандынаўскіх саг, жонка каралёў Эрыка VI Пераможца і Свена Вілабародага.

Біяграфія

Цітмар Мерзебургскі і Адам Брэменскі паведамляюць пра польскую князёўну Святаславу (польск.: Świętosława), дачку Мешкі I, якая спачатку была жонкай Эрыка Пераможца, а пасля Свена Вілабародага, і стала маці сына апошняга — Кнуда Вялікага. Гэту князёўну з вялікай верагоднасцю можна атаясамляць з Сігрыд Гордай. Аднак, пытанне аб тым, ці была Сігрыд сапраўднай гістарычнай асобай, або гэта зборны вобраз, застаецца адкрытым.

Сагі гавораць пра Сігрыд, як пра прыгожую, але мсцівую жанчыну. У шлюбе са шведскім каралём Эрыкам Пераможцам яна нарадзіла двух сыноў — Олафа і Эмунда. Неўзабаве кароль Эрык памёр. Рукі Сігрыд сталі дамагацца многія знатныя жаніхі. Вестфальскага конунга Харальда Грэнске і конунга Гардарыкі Вісавальда, якія праявілі празмерную настойлівасць, слугі Сігрыд па яе загаду спалілі ў доме (Вісавальда некаторыя навукоўцы атаясамляюць з князем Усеваладам Уладзіміравічам, што малаверагодна, бо Сігрыд Гордая з’яўляецца бабкай Інгегерды, прынцэсы Шведскай, жонкі Яраслава Уладзіміравіча Мудрага, брата Усевалада Уладзіміравіча).

Наступны прэтэндэнт на руку Сігрыд, кароль Нарвегіі Олаф Тругвасан запатрабаваў, каб яна прыняла хрысціянства. Сігрыд адказала, што не адмовіцца ад веры продкаў. У ярасці Олаф ударыў яе па твары. Сігрыд спакойна прагаварыла: «Гэта прывядзе цябе да смерці».

Каб адпомсціць за крыўду, Сігрыд выйшла замуж за караля Даніі Свена Вілабародага, які варагаваў з Олафам. Такім чынам, быў створаны саюз Швецыі і Даніі. У гэтым шлюбе яна нарадзіла двух сыноў — будучых каралёў Даніі Харальда і Кнута, а таксама трох дочак. Каля 1000 года аб’яднаная армія Свена Вілабародага і Олафа Шатконунга, сына Сігрыд ад першага шлюбу, які стаў шведскім каралём, разбіла нарвежцаў у марской бітве пры Свольдзе. Олаф Тругвасан загінуў.

Крыніцы

  1. 1 2 Sigrid Storråda Sena 900-talet — Tidiga 1000-talet Anses vara Sveriges första kända drottning // (unspecified title) Праверана 4 лютага 2021.
  2. 1 2 3 Sigrid storråda Праверана 5 снежня 2017.
  3. 1 2 3 Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.