Сівуч | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Eumetopias jubatus Schreber, 1776 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сіву́ч[1] (Eumetopias jubatus) — від млекакормячых жывёл, адзіны сучасны прадстаўнік роду Сівучы (Eumetopias) сямейства вушастых цюленяў.
Апісанне
Даўжыня цела сівучаў да 3,5 м. Важаць да 800[1] (1000) кг. Морда, шыя і плечавы пояс масіўныя, ласты доўгія і шырокія. Дарослыя самцы маюць грыву. Афарбоўка рыжая летам і бурая зімой.
Пашырэнне
Пашыраны ў паўночнай частцы Ціхага акіяна ад поўначы Японіі да Каліфорніі, уключаючы Ахоцкае і Берынгава моры. Ахоўваецца ў Расіі, ЗША і Японіі. Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Асаблівасці біялогіі
Размнажаюцца звычайна на камяністых берагах астравоў ў вясной і летам. Самцы ўтвараюць гарэмы з 15—20 самак. Нараджаюць адно дзіцяня. Кормяцца рыбай, малюскамі і іншымі марскімі жывёламі.
Зноскі
- 1 2 БелЭн 2002.
Літаратура
- Сівучы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 365. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.