Вёска
Сіваі
Сіваі на карце Расіі ± ![]() ![]() |
Сіваі[2] (руск.: Сиваи) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельскага паселішча.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска Сіваі абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Сіваі не вярнулі БССР[3].
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.
Вядомыя асобы
- Павел Яфімавіч Саблеў — Герой Сацыялістычнай Працы
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/russia-census-2010/smolenskaja.htm
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.