Сёмкаў-Гарадоцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мінскі раён
Уключаў 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сёмкаў Гарадок
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 студзеня 1960

Сёмкаў-Гарадо́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сёмкаў Гарадок.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Мінскага раёна. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Папярнянскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Ашмянцы, Восава, пасёлак Восава, Змееўка, Кашары, Нялідавічы, Сёмкаў Гарадок і Скулаўка) і новаўтворанага Заслаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Аронава Слабада, цагельны завод Коханаўшчына, Сёмкава, Сялюты і Чучаны)[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.